Скачать книгу

не прыпісаны да пэўнага „абжытага“ месца. Бо няма такога фізычнага месца, дзе беларуская літаратура адчувала б сябе паўнавартасным гаспадаром ці жыхаром. Акрамя беларускай мовы, зразумела. Аднак мова – не фізычная прастора. Але яна ня ёсьць і проста інструмэнтам. Нішто не цэментуе сучаснай беларускай нацыі мацней і не зьяўляецца найважнейшай яе асновай, як мова, нават калі большасьць беларусаў усё яшчэ не ўсьведамляе гэтага факту і застаецца ў атамізаваным і аморфным стане homo sovietiсus’aў. Мова ўсё яшчэ дае беларусам шанец знайсьці шлях да ўласнай тоеснасьці, наноў стацца гаспадарамі шэрых загонаў нічыйнай зямлі, якія сёньня завуцца Рэспублікай Беларусь. Ніякія іншыя нацыянальныя чыньнікі ня могуць і блізка споўніць гэтую ролю.

      Пакаленьне Адама Глёбуса, выхаванае ў расейскамоўных гарадах Савецкай Беларусі, сярод чужых галасоў і чужых сьцен, адшукала шлях да ўласнага дому акурат дзякуючы роднай мове. Расейская мова, нягледзячы на тое, што ёю ў Беларусі карыстаюцца як дома, так і ў публічным жыцці, для нацыянальнай культуры ўсё яшчэ застаецца мёртвай мовай. Гэта правінцыйны, другасны від расейскай мовы, адарваны ад жывых народных гаворак і таму асуджаны на неаўтэнтычнасьць і маргінальнасьць насуперак высілкам тутэйшых русыфікатараў. Расейскамоўная літаратура, што ствараецца ў Беларусі, гэта прадукцыя другога і трэцяга гатунку не толькі ў „імпэрскім“ маштабе, але і ў лякальным, „посткаланіяльным“, вымярэньні. Так было цягам цэлага пэрыяду беларускай савецкай літаратуры, калі рэй у ёй вялі Максім Танк, Янка Брыль, Уладзімер Караткевіч і Васіль Быкаў, якія пісалі па-беларуску. Тое самае назіраем і цяпер, калі на першыя месцы заступілі Алесь Разанаў і Уладзімер Арлоў ды маладзейшыя Ігар Бабкоў і Адам Глёбус.

      Адам Глёбус (у рэчаіснасьці Ўладзімер Адамчык) нарадзіўся ў 1958 годзе ў мястэчку Койданава (у савецкай рэчаіснасьці Дзяржынск) каля Менску. Пра сваё паходжаньне сам ён кажа наступным чынам: У мяне клясычная біяграфія пісьменьніка ў другім пакаленьні. Мой бацька нарадзіўся ў вёсцы пад Наваградкам, які на той час быў пад Польшчай. Стаў клясыкам беларускай літаратуры. Усюды ў нас знаны і паважаны. Мая ж маці – бібліятэкарка. Таму нарадзіўся я ў тыповым літаратурным клімаце. Выхоўваўся ў сяброўстве з шырока вядомымі беларускімі літаратарамі, зрэшты ня толькі зь імі, але і расейскімі, казахскімі і наагул савецкімі, бо ў свой час бацька вучыўся на вышэйшых літаратурных курсах у Маскве. Рос у літаратурным асяродзьдзі, аж пакуль нарэшце сам ня стаў пісьменьнікам („Kartki” 1/97, Беласток). Удакладнім, што бацька Адама Глёбуса – празаік Вячаслаў Адамчык, аўтар, як і належыцца клясыку, тэтралёгіі, у якой разгортваецца шырокая панарама падзеяў у Заходняй Беларусі напярэдадні і падчас Другой сусьветнай вайны. Брат Адама таксама бавіцца літаратурай, ён напісаў пару цікавых тэатральных п’есаў ды празаічных твораў на мяжы дэтэктыўнага і прыгодніцкага жанраў.

      Перш чым стаць аўтарам „Дамавікамэрону“, Адам Глёбус скончыў Менскі тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер Беларуская

Скачать книгу