Скачать книгу

з усёй беларускай літаратуры спаўняюцца рэалістычныя пастуляты. Усе гісторыі ня толькі адпавядаюць жыцьцёвай праўдзе (як мы вызначылі, усе яны маюць сваёй крыніцай рэальныя падзеі), але і літаратурнай праўдзе, г. зн. ствараюць пэўную літаратурную рэальнасьць, у якой часткі і цэлае не супярэчаць, і якая фармуе літаратурна замкнёны і самадастатковы свет. Гэта адна з асноўных характарыстык добрага пісьменства.

      Уключэньне ў кантэкст менскіх эратычна-сэксуальных гісторый (дый ня толькі такіх) цэлага легіёну беларускіх дэманаў, д’яблаў і русалак некаму можа падацца залішне адвольным і штучным, арыентаваным на дасягненьне сумнеўных эстэтычных мэтаў. Хачу рашуча запярэчыць. Няма нічога больш літаратурна і жыццёва апраўданага, чым такое намаганьне ў стасунку да Менску. Бо Менск той горад, дзе genius loci не ўвасобіўся ні ў Големa, ні ў Цмока Вавэльскага. Ён быў заселены зборышчам лесавікоў, палевікоў, хутаў, вупыроў, русалак і кадукоў з балатоў, азёраў, лугоў, рэк, бароў, урочышчаў і гаёў блакітнавокай Беларусі. Уся гэтая чартаўшчына асела ў горадзе разам з перасяленцамі зь вёсак, якія прынесьлі ў сталіцу свой напалову паганскі светапогляд разам зь сялянскімі забабонамі, прымхамі і страхамі. З пачатку 60-х да пачатку 90-х насельніцтва Менску павялічылася амаль на мільён жыхароў. І перадусім міграцыя зь вёскі, а не якісьці ўсплёск нараджальнасьці, абумовілі натуральны рост сталіцы. Дык вось, сэкс для тых перасяленцаў быў адной з праяваў дэманічных сілаў прыроды, якіх належала хутчэй засьцерагацца, чым шанаваць. Таму дэманічная мэтафара Глёбуса ў адносінах да беларускага эратызму ёсьць трапнай і адэкватнай.

      У „Дамавікамэроне“ Адам Глобус паддае беларускага чытача двайному выпрабаваньню – ня толькі правярае ягоныя маральна-звычаёвыя ўстоі, але й прымушае яго пры чытаньні кнігі прызвычаіцца да сэксуальна-эратычнай лексыкі, якой карыстаецца аўтар. З гэтага пункту гледжаньня Глёбус – амаль піянэр у беларускім пісьменстве. Пераклад на польскую мову[39] не сустрэў вялікіх цяжкасьцяў – яна ўжо вывучыла і пайменавала сэксуальна-эратычную сфэру крыху далей і шырэй. Зь беларускай мовай горш. Досыць нагадаць, што два ключавыя словы для вырашэньня мастацкай задумы Глёбус мусіў папросту прыдумаць, каб пазьбегнуць выкарыстаньня агульнавядомых у славянскіх мовах вульгарызмаў, мэдычных тэрмінаў ці эўфэмізмаў, запазычаных з мовы добра выхаваных дзяцей. А шмат якія іншыя словы і выразы ў пэўных кантэкстах упершыню зьявіліся толькі на старонках кнігі Глёбуса. Мяркую, што гэтыя моўныя экспэрымэнты аказаліся бясспрэчным посьпехам аўтара.

      Наапошку варта абмовіцца параю словаў пра назву кнігі Адама Глёбуса, якая ўзыходзіць, бясспрэчна, да „Дэкамэрону“ Джавані Бакача. У „Дамавікамэроне“ ня толькі актыўна выкарыстоўваюцца эратычныя матывы ў якасці рухаючай сілы апавяданьняў, ён мае таксама значна больш істотнае падабенства да неўміручай кнігі вялікага тасканца. Як і Бакача, Глёбус ахапіў сваёй увагай шырокую галерэю самых розных грамадзкіх

Скачать книгу


<p>39</p>

Adam Hlobus, „Demonokameron”, Przekłady z białoruskiego pod redakcją i z posłowiem Jana Maksymiuka, Białystok 1998.