ТОП просматриваемых книг сайта:
Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік). Анатоль Кудравец
Читать онлайн.Название Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік)
Год выпуска 2014
isbn 978-985-7089-89-5
Автор произведения Анатоль Кудравец
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
Издательство Электронная книгарня
Ішлі дзвюма калонамі. Атрад Супруна ішоў праз Ліпніцу на Барок, каб адсячы Капланцы ад Бярэзані і, калі што, – перастрэць бярэзанскіх паліцэйскіх. Атрад Зайца – на Любушаны. Сталі ў лесе, у трох кіламетрах ад сяла.
Лес – гладкаствольны сасоннік з рэдкай прымешкай бярозы, дзе-нідзе яліна. Яны любяць дружыць – сасна, елка, бяроза. Дзе не хапае ігліцы, там ліст дабавіць сваё – прыхавае, прыхарошыць.
З дарогі не адразу і ўгледзіш, што ў бары разлёгся цэлы батальён – людзі, коні, дзве саракапяткі, двухколкі са снарадамі, два мінамёты. Усё гэта схавана за стваламі дрэў, за купінамі-пагоркамі, за свечкамі ядлоўцу, кустамі крушыны. Нічога незвычайнага не ўгледзеў і дзядзька, што ехаў на падводзе, спусціўшы ногі з перадка пад хвост каню. Таргануўся ўсім целам, збіраючыся ўстаць, нацягнуў лейцы, калі раптам з-за прыдарожных соснаў выйшлі двое з вінтоўкамі.
– Тр-р-р! – прагаварыў каню глухім голасам, хоць гэта «тр-р-р!» было лішняе. Конь сам стаў. Дзядзька быў з Любушан, ехаў па жэрдзе. Калі зразумеў, што сустрэўся з партызанамі, павесялеў.
– Падаждуць твае жэрдкі, дзядзька, пакуль мы тут растасуемся, – сказалі хлопцы, беручы каня за аброць.
– Жэрдкі падаждуць, а як жонка? Яна можа ў паніку кінуцца. Паехаў мужык па жэрдзе і прапаў.
– Да вечара яшчэ далёка, – дыпламатычна сказалі хлопцы, адводзячы каня ўбок, далей ад дарогі.
І толькі цяпер, ад’ехаўшы метраў сто па імху і карэнні, дзядзька ўбачыў, што і пад адным, і пад другім, і пад трэцім дрэвам – не свежыя купіны нараслі, а прыхаваліся людзі, мужыкі, шмат мужыкоў. Хто сядзіць – перакусвае ці забаўляецца з вінтоўкай, зазіраючы ў ствол, хто ляжыць, схаваўшыся ў цень.
Першае пра што спыталі ў дзядзькі, ці ёсць хто ў сяле.
– Нікога няма, хлопчыкі. Можа, з тыдзень ужо, як ніхто носа не паказваў, – ні немцы, ні тыя, у чорнай форме, ні нашы, паліцэйскія.
– Што значыць «нашы»?
– Ну, а як іх? Усе ж свае, знаёмыя…
Дзядзька сказаў тое, што далажыла і разведка. Значыць, можна было чакаць вечара.
Дзядзька рассупоніў каня, падкінуў таму пад морду травы, на якой нядаўна сядзеў, прылёг і сам пад сасной, насунуўшы кепку на вочы. Чакаць, дык ужо з нейкай карысцю… Сяло было двароў на сто ці болей, разбудаванае ў адну лінію. Ляжала яно ў полі, што падступала з бакоў, паказваючы вачам шырокую раўніну зямлі, па далёкіх краях якой, нібы штрыховы пушок аблямоўкі, ішла тонка азначаная палоска. Толькі залезшы на вышыню, на вільчык хаты, а яшчэ лепей – на верх адной з ліп, што дзялілі сяло на дзве долі, можна было пераканацца, што «аблямоўка» гэта – не што іншае, як адсунуты пад небакрай лес. Мяжа яго, як зашпіленая папруга, нідзе не разрывалася.
Яшчэ