ТОП просматриваемых книг сайта:
Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік). Анатоль Кудравец
Читать онлайн.Название Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік)
Год выпуска 2014
isbn 978-985-7089-89-5
Автор произведения Анатоль Кудравец
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
Издательство Электронная книгарня
Я недзе бачыў усё гэта. Я некалі бачыў усё гэта…
Тады была вясна. Не надта ранняя, бо сонца прыгравала добра. Снег растаў усюды, і толькі з халоднага боку стопкі, пад сцяной, цямнеў сіні нерасталы язык лёду. У гэты закутак паміж стопкай і дрывотняй кожнай зімой намятала столькі снегу, што ён ляжаў ледзь не да самага лета. Так было і цяпер.
Захутаўшы ў суконную посцілку, на руках, як маленькага, мама вынесла мяне на ганак і пасадзіла збоку ад дзвярэй, прысланіўшы плячыма да сцяны.
– Грэйся на сонейку і папраўляйся, – сказала строга, распраўляючы рагі посцілкі так, каб давалі мне глядзець на свет і ўсё бачыць.
Маміна строгасць была болей для прыліку і не да мяне – а то я не хацеў папраўляцца?.. Можа, да той хваробы: прычапілася, як насланнё, ніяк не выгнаць. А можа, да самой сябе: недагледзела дзіця, не ўберагла…
Як спавіты, у гэтым мяккім гняздзечку, адно галава вольная – круці, як хочаш, я выдаваў птушанём-жаўтароцікам, гэтакім бездапаможным кругляком-балабончыкам – піхн-іпавалюся.
Сонца нагрэла дошкі ганка і бярвенне сцяны так, што цяпло чулася нават праз тоўстую посцілку. Цягнула на сон. Балабончык засынаў.
Можа, яшчэ і не засынаў, можа, толькі драмаў, бо вочы яго, як у таго птушынага жаўтароціка, то заплюшчваліся, то расплюшчваліся, і свет перад ім то закрываўся, то адкрываўся.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.