ТОП просматриваемых книг сайта:
Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік). Анатоль Кудравец
Читать онлайн.Название Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік)
Год выпуска 2014
isbn 978-985-7089-89-5
Автор произведения Анатоль Кудравец
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
Издательство Электронная книгарня
За гэты час, як мужыкі тут, коршак прылятаў двойчы.
Пасядзіць, пасядзіць між галля, быццам у яго ніякага клопату няма, потым ціха сарвецца ўніз, нават не сарвецца – мякка паплыве на разгорнутых крылах у бок вёскі, крута развернецца, разы са два ляніва ўзмахне пругкай сілай распраўленага пер’я і пойдзе над лесам.
Быццам і не прылятаў, быццам яму і клопату мала да гэтых двух мужыкоў, што ляжаць пад ягоным гняздом на сухой ігліцы, засланай сенам.
Дзень хіліўся да захаду. Сонца высвеціла ўсе тры акны хаты – спачатку першае, ад слівы, потым другое, потым трэцяе. Пагуляла промнямі на слюдзяных шыбах, на блакітных аканіцах, на франтоне з трыма ромбікамі.
– Сцяпан, ты сам зашываў франтон? – спытаў Валодзя.
– Сам.
– І не бачыў, што адну дошку, вунь тую, правей цэнтра, прышыў крыва?
– Ска-а-жаш…
– А ты прыгледзься…
Сцяпан прымружыў вочы. І праўда, калі глядзець адсюль, то трэцяя ад цэнтра дошка нібыта знізу ссунута ўбок і не клалася ў роўны вертыкальны строй усіх астатніх. Як жа так? Ён жа сам прыбіваў, сам меркаваў…
– Мы глядзім збоку. Калі б глядзелі ў лоб – там ніякай касіны, міліметр да міліметра, – сказаў Сцяпан.
Памаўчалі, але нядоўга.
– Валодзя, я не магу болей ляжаць, я пайду.
– Ты пойдзеш па сваю смерць, – адказаў Валодзя.
– Яны галодныя. Маё сэрца чуе: іх мораць голадам. І холадам. Ты бачыш: другі дзень не паліцца ў печы.
– Можа, яны сышлі да тваёй маці?
– Яны не маглі пайсці. Я сказаў, што прыйду і прынясу хлеба. Яны гэта ведаюць. Няхай Анеля – дзіця, а Пётрусь – гэта ўжо мужчына. А тут, бачыш, і ў печы не паліцца. Можа, там ужо нікога жывога няма…
– Як рошыш. Калі што, я іх прышыю, – Валодзя паказаў вачыма на кулямёт, які стаяў побач на раскірэчаных ножках. Талерка дыска пляската, як шыя ў кобры, раздзімалася над ствалом. Сцяпан ведаў: калі хопіць патронаў, Валодзя прышые ўсіх, каго трэба прышыць.
– Я не пайду напрасткі і сялом. Я падыду з балота, з-за хлявоў. Калі там засада, яна чакае мяне ноччу, а не повідну. А я вось так, сярод белага дня, – Сцяпан прыўзняўся на калені, паляпаў Валодзю па плечуку: – Усё будзе добра.
Валодзя павёў плечуком – не то пагаджаўся, не то сумняваўся.
– Ладна. Ідзі.
– Аўтамат я не буду браць. Днём, у сяле, з аўтаматам… Хай застаецца тут…
– Ну, брат… – Валодзя хацеў яшчэ нешта сказаць, але Сцяпан ужо ступіў за елку. Ступіў і прапаў, як растварыўся ў лесе.
Валодзя ізноў прылёг на сена, доўга глядзеў у прагал між камлямі крайніх ад поля елак. Глядзеў не столькі на хату, як на тыя тры ромбікі ў франтоне. Непрыгожа яны чарнелі. Калі ёсць небяспека, то яна там, за імі. І гэта дошка… Як ён мог так коса яе прышыць?..
Валодзя падсунуў да сябе кулямёт, развярнуў раструбам у бок пасёлка, на Сцяпанаву хату, пацягнуў на сябе рамку прыцэла. «Колькі тут метраў? Сто ці болей? Соткі