ТОП просматриваемых книг сайта:
Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік). Анатоль Кудравец
Читать онлайн.Название Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік)
Год выпуска 2014
isbn 978-985-7089-89-5
Автор произведения Анатоль Кудравец
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
Издательство Электронная книгарня
– І ты яму спусціш?
– Не спушчу. Усё толькі пачынаецца. Калі да такога дайшло, то… Гэта каб проста так, без слова, у патыліцу…
– Можа, ён хацеў прыпужнуць цябе?
– Добрая пужня. Не рвані я ўбок – і не было б табе з кім гаварыць сёння…
– Ну, калі да такога дайшло, то запомні: другі раз ён не прамажа.
– Другога разу я яму не дам. – Павел сказаў гэта спакойна, відно было, што ён пра гэта думаў, і добра думаў.
– А што Наташа?
– Наташа… Наташа на службе… Ён да яе яшчэ там, у тыле, прыставаў. Але паглядзім…
Памаўчалі. Зноў падаў голас Алесь:
– Ты пытаў пра Зосю. Прызнаюся: у нас нехта павінен нарадзіцца. То я, брацік, буду прасіць цябе: жыццё такое, але калі што… то ты ўжо…
– Ты маладзец… Брату ў патыліцу страляюць, а ён задачкі загадвае…
– Не каму чужому – брату і загадваю… А сёння што?.. – Алесь усміхнуўся цёплай дзіцячай усмешкай. – Проста захацелася дамоў. Цэлы месяц не быў. Нешта ўзяло за сэрца, хоць плач. А тут лёг учора спаць, і не заснуў яшчэ – так, суцішыўся недзе паміж сном і явай… І раптам чую мамін голас. Быццам яна недзе побач, у хаце: «Алесь, сынок, чаму ты не прыходзіш?..» Я аж падскочыў. Не спаў жа… Вочы чыстыя. І яе голас, во, толькі што гучаў… Прыйшоў да Петрака: так і так, кажу, трэба адлучыцца, снапы звезці, тое-сёе…
– Снапы звезці… Так ён табе і паверыў. І так проста адпусціў?
– Не проста… Сказаў, каб самагонкі прынёс, сала. Трэба прынесці.
– Дзе ты гэта возьмеш?
– У Зосі яшчэ тое-сёе засталося.
Павел зноў кінуў позірк на Алесеў карабін.
– Якая ў яго прыцэльная дальнасць?
– Лепшая, чым у тваёй.
– У маёй таксама не бяды…
– Можам праверыць… Дык вось, вунь наш дуб. А на дубе калода, бачыш?
Усё гэта Павел добра бачыў.
– А зверху на калодзе дзедава медная конаўка.
І конаўку Павел добра бачыў. Адсюль яна выдавала маленькім залатым вугельчыкам.
Алесь узняў карабін, прыціснуў прыклад да пляча і павярнуў ствол у бок дуба:
– Дзед мне даруе…
– Дурань. Ты ж сяло на ногі падымаеш. І не толькі сяло. – Павел паклаў руку на карабін. – Я ведаю, страляць ты ўмееш.
– І не толькі страляць… А задачкі… пакуль мы жывыя, – заўсёды будуць. У мяне задачкі, у цябе задачкі…
– Гэта праўда… Пакуль жывыя. А мама пайшла на Курганок, да цёткі Хрысціны. Тая занядужала, пераказала, каб мама праведала. Мама звязала хатулёк – і туды…