ТОП просматриваемых книг сайта:
Неруш. Віктар Казько
Читать онлайн.Название Неруш
Год выпуска 2016
isbn 978-5-340-00518-2
Автор произведения Віктар Казько
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
– Ай, начальнік, ну чаго ты да мяне прычапіўся? У сярэднім, у сярэднім. Колькі ў каго гною хапае, столькі і зямлі ў сярэднім. – Спрытна выкручваецца Барздыка, вылузваецца. Але Шахраю няймецца, пакуль яны ішлі пешкі. з Мацвеем, ён дазволіў сабо паслабіцца, мо й пасумаваць, пашкадаваць каго. Але цяпер ён зноў закаваны ў браню, перад ім штосьці непаразумелае, як бы працяг тых самых балот, праз якія яны ішлі і ехалі тыдзень, з якімі ён павінен змагацца, дзеля дабрабыту гэтага ж негаваркога з хітрыкамі селяніна. А Барздыку такая гаворка ўжо даспадобы. Гной не зямля, гною ў яго хапае, пра яго ён можа і з начальнікам пагаварыць – што гэты начальнік цяміць аб яго гноі.
– Гною хапае, хапае, колькі худоба дае ды вы яшчэ дабавіце, столькі і будзе, увесь наш.
– А колькі яна дае, колькі жывёлы ў цябе?
Такі паварот зноў, адчуваецца па ўсім, непрыемны Барздыку. Якое ж мноства па свеце рэчаў, пра якія не хацелася гаварыць Барздыку з начальствам. Барздыка непрыязна глядзіць, але не на Шахрая, а па яго, Мацвея Роўду: ці не фінагента навёў на вёску гэты Дзям'янаў парастак?
– Ды волікі во…
– I ўсё?
– Ну, кароўка.
– Не прыбядняйся, не прыбядняйся, і яшчэ там штосьці ў хляве тваім мычыць.
– Ну быцок мыціць…
Роўда не ўстрымаўся, зарагатаў: дапёк Шахрай усё ж Барздыку, зацокаў ажно, а княжборцы калі яшчэ цокаць перасталі. Да таго ж Барздыкі наогул ніколі не цокалі. З цоканнем – гэта іх, дзям'янаўская гаворка. «Быцком» сваім Барздыка ўжо прама звяртаецца да яго, і Мацвей не адмаўляецца ад зямляцтва:
– А да быцка цёлацка, так, Аркадзь Прахоравіч?
– Та-ак. А да быцка цялуска, – ашчэрвае жоўтыя зубы Барздыка. – З прыездам вас, Мацвей Антонавіч, рады, рады.
– А да цялускі кабанцік?
– А да цялускі кабанцік, так, так яно.
– А да кабанціка парасяткі?
– I парасяткі гной даюць.
– Ды гусак з паўсотні.
– Трыццаць гусак… А што, Савецкая ўлада супраць?
– Не супраць, але ж каб столькі,– не вытрымаў усё ж Шахрай, – хоць раскулачвай.
– Нно, цоб-цабе… Ты, начальнік, па машыне, а я на воліках… Пайшлі, воўк вас дзяры.
I валы пайшлі, без крыўды на пугу і крык, унурыўшы галовы. I толькі зрэдку варушылі вушамі ды пакручвалі хвастамі, адганяючы з'яд, рыпела ярмо, сквірчэла, як сала на патэльні, зямля. Сквірчэнне гэтае і рып паступова затухалі, глухлі, пакуль зусім не патанулі ў цішы дубоў і поля.
Яны стаялі на рагу гэтага поля,