ТОП просматриваемых книг сайта:
Неруш. Віктар Казько
Читать онлайн.Название Неруш
Год выпуска 2016
isbn 978-5-340-00518-2
Автор произведения Віктар Казько
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
– Уключылі. I трутняў уключылі. Дарэчы, ты іх ужо ўсіх выхаласціў, можна іх і на сяўбу?
Адчувалася, што словы гэтыя сакратарскія не дайшлі да членаў бюро, не разумелі яны сакратара, таму што нічога не ведалі з апошніх падзей, пяўцямна круцілі галовамі, чакалі тлумачэнняў. Толькі Ліпай, здаецца, ужо нешта цяміў, як певень на седале, сядзеў на крэсле, лыпаў вачыма то на сакратара, то на Шахрая, то на Мацвея. Мацвей зніякавеў і маліў адно: хутчэй усё тут скончылася б; супакоіўся і не адводзіў вачэй ад Шахрая.
– Каму і калі перадаваць справы? – як бы збоку, пачуў ён уласны голас і хацеў ужо адвесці вочы ад Шахрая, ды не здолеў. Яны як бы сышліся, сашчапіліся позіркам, выпрабоўвалі адзін аднаго, гнулі, ламалі, але ні адзін не меў перавагі. Мацвей пад выпрабавальным яго вокам нібыта зашпіліўся на ўсе гузікі і, не міргнуўшы і вокам, гатовы быў рушыць па яго вочы, прайсці скрозь іх, крочыць на вуліцу, і не праз дзверы, а так вось, не збочваючы, праз акно. Але тут на твары Шахрая нешта зварухнулася. Шахрай падміргнуў яму. Мацвею падалося, што ён памыліўся: гэта было неверагодна. Але памылкі не было. Шахрай усміхаўся, ён рагатаў, толькі рогат быў унутры яго і чутны быў толькі Мацвею.
– Я табе яшчэ прыгадаю трутняў.– Тут таксама не было пэўнасці – прагучалі ўсім гэтыя словы, вымавіў іх Шахрай ці гэта толькі прымроілася Мацвею.
– Я думаю, усё, таварышы, ясна. Кандыдатура таварыша Роўды не выклікае сумненняў. А таму пытанне аб асвабаджэнні яго ад былой пасады ставім на галасаванне. – Шахрай звяртаўся ўжо да членаў бюро і не глядзеў больш на Мацвея, нібыта таго і не існавала. I Мацвей адчуў, што сапраўды яго ўжо няма тут. Ён адмаўляўся верыць сваім вушам: з-за нейкіх трутняў і пытанне аб звальненні, забыўся, што сам жа прасіў звольніць яго… Але ж гэта было несур'ёзна.
А Шахрай між тым працягваў:
– Як бачыце, таварыш Роўда і не адмаўляецца. Як ад камуніста, мы ад яго і не чакалі іншага. Балоты ведае па Княжборы, так што будзем галасаваць. Бюро рэкамендуе вас, таварыш Роўда, начальнікам БМУ меліярацыі.
– Але ж я не меліяратар, – пасля ўсяго, што тут адбылося, Мацвей быў ужо не здольны на здзіўленне, але такога павароту ён не чакаў.– Я супраць… У сваю гаспадарку, калі вы не разумееце жарту, я згодзен нават пастухом…
– Жартаваць будзем потым, таварыш Роўда, у іншым месцы. А зараз тут, як бачыце, бюро, і бюро дае вам партыйнае даручэнне. Колькі гадоў вы ўжо ў партыі?
– Я нічога не петру ў меліярацыі, я не ведаю…
– Не ведаеш – навучым, не ўмееш – пакажам, не хочаш – вымусім. Мы вас не на пасеку бражку піць пасылаем. Статут апошні раз калі чыталі?
Вось так усё там і адбылося. А мо й не так, а мо й не там. Калі так, калі там – проста, вельмі проста ўсё, толькі ці разумна. А ці бывае проста ўсё ў людзей, у кожнага ж свой падыход да жыцця, пачатак і канец, нараджэнне і смерць, яны ж не падпарадкаваны ні загаду, ні прадпісанню…
Зямля, Палессе, расчыніліся перад