ТОП просматриваемых книг сайта:
Неруш. Віктар Казько
Читать онлайн.Название Неруш
Год выпуска 2016
isbn 978-5-340-00518-2
Автор произведения Віктар Казько
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
Згарэў і абеліск – памяць аб лётчыку, які загінуў пад балотам, праваліўся пад зямлю. Быў – і няма. I маўклівасць, з якой ён знік, непрыкметнасць, з якой гэта адбылося, больш за ўсё ўразілі Мацвея. Абеліск і цяпер стаяў паміж ім і той справай, да якой ён сябе рыхтаваў. Пра лётчыка Мацвей успомніў недзе ўжо ў капцы іх сумеснай з Шахраем паездкі на Палессе, калі яны паспелі нагаварыцца, што яму рабіць з гэтай зямлёй і якой яна будзе пасля яго працы. Карціна, якую маляваў Шахрай, была прыгожай. Плёскала, біла ў бераг хвалямі мора – вадасховішча, якое створыць ён сам. Яго павольная і журботная рэчка пераўтварылася, ёй наканавана было стаць магутнай воднай артэрыяй, якая звяжа гэты край з пяццю сапраўднымі морамі. I плылі па ёй марскія параходы, і ляцелі над ёй марскія чайкі, а там, дзе былі балоты, чэзлыя кусцікі алешніку і лазы, сцяною стаяла пшаніца, хвалявалася пшанічнае мора. I паўсюдна жывёлагадоўчыя комплексы, амаль што гарады на месцы вёсак. Цудоўная карціна, але, але…
Ён не быў бы Роўдам, не быў бы палешуком, Дзям'янам з самага сэрца Палесся, калі б безразважна паверыў Шахраю. I карціна, якую намаляваў яму Шахрай, грэла яго толькі дзень. А потым ён звыкся з ёю і пачаў думаць. Быць памяркоўным – гэтага патрабавала само Палессе, яно таксама было ў роздуме. Нястомна і безупынна думалі і нашэптвалі нешта сваё рэкі, што беглі між травы і пад зямлёю, пад падманным берагам, утвораным, сатканым з той яга травы. I гэты бераг-дыван увесь час угінаўся пад нагамі, пагражаў падламацца, парвацца і ўцягнуць чалавека, які не