ТОП просматриваемых книг сайта:
Гісторыі пра Мінск і ваколіцы (зборнік). Адам Глобус
Читать онлайн.Название Гісторыі пра Мінск і ваколіцы (зборнік)
Год выпуска 2015
isbn 978-609-8147-32-2
Автор произведения Адам Глобус
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
Шэрая чарка
Адбылося тое, пра што тут апавядаецца, у Мінску на Дзяды. Жанчына пайшла адведаць магілу мужа, які трынаццаты год адпачывае на Паўночных могілках пад шэрым каменным шурпатым крыжам. Дзяцей у жанчыны не было, таму помнік мужу, разам з якім сыходзiла ў зямлю і прозвішча, быў зроблены ў выглядзе дрэва з паабразанымі каля самага камля галінамі. Над крываватым каменным камлём шарэў і невялікі крыж. Жанчына прынесла мужу-нябожчыку пачастунак – пляшку гарэлкі. Дастала дзве чаркі, адну поўную паставіла пад помнік, на зямлю, а з другой паціху, седзячы на лавачцы, выпіла ўсю бутэльку. Ап’янеўшы, жанчына крыху паплакала над сваім лёсам і сабралася была сыходзіць, але з каменага крыжа высунулася каменная рука з Шэрай, чаркай поўнай духмянай гарэлкі. Удава ўзяла Шэрую чарку і выпіла пачастунак. Выпіла і павалілася мёртвая пад каменны камель з абрэзанымі галін.
Шэры дым
Мужчына стаяў на гаўбцы, пазіраў на цёмны Мінск і курыў «Мальбара» з чырвонага пачака. Шэры дым плыў па сталічных праспектах, плошчах і вуліцах. Гарэлі тарфянікі і лясы. Пачатак лета выдаўся сухі, ветраны і спякотны. У лясах забаранілі раскладаць вогнішчы, але лясы ўсё адно загарэліся, за лясамі закуродымілі балоты. Шэры дым запоўз у вёскі, мястэчкі, гарады. Ад яго каламуціліся краявіды, чырванелі вочы і біў кашаль. Уночы з’яўляўся слабкі халадок, але і ён не цешыў змучаны гарачынёю народ. Мужчына ледзь датрываў да адпачынка. Увечары ён выклікаў таксоўку, што ранкам мусіла завезці яго з дачкою ў аэрапорт. Яны планавалі даляцець да Сухумі, адтуль даехаць аўтобусам да Піцунды і цэлы месяц адпачываць пад высознымі хвоямі на беразе чыстага мора. Тры месяцы мужчына марыў пра сустрэчу з лагодным морам. Перад сном ён мора ўяўляў. Вялікае, спакойнае, празрыстае мора. Нават уяўнае мора супакойвае. Цяпер мужчына хваляваўся і курыў адну цыгарэту за другой. Ён пачуў з радыё, што ў Абхазіі распачалася вайна. Ён не паверыў навіне. Праз кожную гадзіну мужчына праслухоўваў навіны. Халодны голас зноўку казаў, што ў Абхазіі пачалася вайна з грузінамі. Абхазы паўсталі супраць Грузіі. За ноч мужчына скурыў цэлы пачак «Мальбара». Яму вельмі хацелася далучыцца да паўстанцаў. Праглася