Аннотация

У кнігу лірычнай прозы Адама Глобуса “Толькі не гавары маёй маме” сабраны кароткія аповесці пра каханне і суперажыванне, пра лютасць і мужнасць, пра здзіўленне і гідкасць. Ёсць у кнізе і аповесць іранічная, а таксама – кароткі раман пра лёгкае разчараванне.

Аннотация

У новую кнiгу казак беларускага паэта Адама Глобуса ўвайшлi творы апошнiх гадоў. Мястэчка Крутагор’е, у якiм разгортваюцца падзеi большасцi казак, у рэальным свеце больш вядомае як горад Дзяржынск з чыгуначнай станцыяй Койданава. Для тых, хто яшчэ верыць у моц друкаванага слова, варта нагадаць, што ўсе падзеi тут павыдумляныя, а ўсе супадзеннi з праўдзiвымi фактамi чыста выпадковыя.

Аннотация

Новую кнігу Адама Глобуса "Казкі для дарослых" склалі не толькі казкі, але і фантазіі.

Аннотация

Кнігу складаюць гісторыі, дзеянне якіх адбываецца ў сталічным і беларускім Мінску. Героі кнігі – надзвычайныя і, можна сказаць без усялякага перабольшвання, казачныя. Глобусаўскія “Гісторыі пра Мінск і яго ваколіцы” маюць чатыры часткі: пра людзей, пра рэчы і з’явы, пра горад і пра жывёл. Кожная частка напоўненая кароткімі, але вельмі насычанымі тэкстамі. Сюжэты разгортваюцца імкліва, а заканчваюцца зазвычай самым неверагодным чынам. Ёсць яшчэ адна рыса ў прозе Адама Глобуса, пра якую варта папярэджваць чытача, – гумар. Часам ён жорсткі і чорны, месцамі набліжаецца да лёгкай іроніі, a то і даходзіць да мяжы з бязлітасным сарказмам. Галоўнае, што “Гісторыі пра Мінск і яго ваколіцы” – кніга вясёлая і займальная.

Аннотация

Кнігу прозы Адама Глобуса склалі апавяданні пра самыя розныя настроі і пачуцці. Чытачы знойдуць шмат лёгкай іроніі і вясёлых эпізодаў на старонках гэтага зборніка. Беларускі Мінск і каталунская Барселона паслужылі аўтару выдатнымі дэкарацыямі для дзевяці гісторый. Выдаўцы ўпэнены, што кніга Глобуса зацікавіць аматараў найноўшай беларускай літаратуры.

Аннотация

Пад вокладку з назваю PLAY.BY сабраны ў адзіную кампазіцыю тры кнігі літаратара Адама Глобуса. Тут ёсць: апавяданні і эсэ, напісаныя для інфармацыйнага сайта «Белорусские Новости» (naviny.by), назіранні за рускай культурай, партрэты вялікага пісьменніка Мікалая Гогаля і вялікай рускай перакладчыцы японскай літаратуры Веры Маркавай, занатоўкі пра характары людзей нашага часу і людзей з далёкага мінулага. Такім чынам, PLAY.BY – зборнік самых найноўшых літаратурных твораў мастака Адама Глобуса.