Аннотация

У кнігу лірычнай прозы Адама Глобуса “Толькі не гавары маёй маме” сабраны кароткія аповесці пра каханне і суперажыванне, пра лютасць і мужнасць, пра здзіўленне і гідкасць. Ёсць у кнізе і аповесць іранічная, а таксама – кароткі раман пра лёгкае разчараванне.

Аннотация

У адной невялікай краіне насельніцтва скаладалася з аднаго караля, аднаго прэм'ер-міністра, аднаго генерала, аднаго прафесара, аднаго студэнта, аднаго пісьменніка. Усіх было па адным, і дзякуючы гэтаму краіна жыла заможна і спакойна. Але аднойчы спакой быў парушаны: каралеўскі ювелір вырабіў адзіны ордэн, а значыць, павінен быў з'явіцца і адзіны яго кавалер. Як падзеі разгортваліся далей, чытач даведаецца з вострасюжэтнага твора, што даў зборніку назву. У кнігу ўвайшлі таксама "Полацкія апавяданні" ды іншыя тэксты на сучасныя і вечныя тэмы.

Аннотация

Цяжка быць дурнейшым за самога сябе, але суседзі мяне пераканалі: – Інакш з цябе пісьменніка не атрымаецца. І сапраўды. Ужо наступнае маё апавяданне без аніводнай заўвагі прынялі ў часопіс і нават ухвалілі: – Ну вось, нарэшце вы знайшлі сябе! А суседзі зноў: – Дурняў друкуюць пры жыцці, а вар’ятаў і пасля смерці. Я пазычыў пугу і цяпер шторанак выганяю аблокі на пашу. З пугаю на плячы я пільную далягляд, каб якая хмарка не вылузнула за небакрай. А ноччу, калі людзі і аблокі паснуць, я запальваю газнічку і, падхапіўшы матыля на гусінае пёрка, сягаю ў мроі. Аднак і там, лунаючы, я ніколі не забываюся на межы дазволенага апошнімі пастановамі ўраду. Яшчэ на падысподзе небяспекі я абрываю матылю крылы, бо дырэктар выдавецтва мусіць быць пэўны, што ад майго розуму яму не прыбудзе лішняга клопату. Вось чаму мне вельмі не падабаецца, калі сёй-той на вёсцы кажа: бачыш, які разумны ў Васіля сын. Мы з паперай за хлеў ходзім, а ён з яе грошы робіць… 2-е выданне, выпраўленае і дапоўненае.