ТОП просматриваемых книг сайта:
Пацалунак на фоне гор (зборнік). Анатоль Бутэвіч
Читать онлайн.Название Пацалунак на фоне гор (зборнік)
Год выпуска 2014
isbn 978-985-02-1513-0
Автор произведения Анатоль Бутэвіч
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
Пошел солдат в глубоком горе
На перекресток двух дорог.
Нашел солдат в широком поле
Травой заросший бугорок.
І хоць наглядзелася Марыя на земляныя «бугаркі», ды пры гэтых словах адчула, як сціснула горла, не прадыхнуць, а вочы сталі круглымі ад слёз…
Спявае салдат, слухае Марыя, не зварухнецца.
Стоит солдат,– и словно комья
Застряли в горле у него.
Сказал солдат: «Встречай, Прасковья,
Героя-мужа своего.
Готовь для гостя угощенье,
Накрой в избе широкий стол,—
Свой день, свой праздник возвращенья
К тебе я праздновать пришел…»
Спявае салдат, а ў самога перад вачыма папялішча роднай хаты паўстае. І не магільны курганок па родных, а адна на ўсіх брацкая магіла, дзе костачкі пагарэльцаў-аднавяскоўцаў сабраныя. «Так што, Марыя, адным пякельным агнём мы хрышчаны»,– хоча сказаць салдат. Але не гаворыць, а песню тужлівую, што душу да самага донца пераварочвае, выводзіць. Нібыта малітву па загінулых прамаўляе, як бы даравання ў Бога просіць за тое, што жывы застаўся.
Никто солдату не ответил,
Никто его не повстречал,
И только теплый летний вечер
Траву могильную качал.
Слухае Марыя, а самой так і карціць абняць Івана, прыціснуць да грудзей, каб сваім цяплом сагрэць, растапіць зледзянелае ад гора і перажытага за вайну сэрца. Але не наважваецца, яшчэ большага гора прычыніць не хоча.
Вздохнул солдат, ремень поправил,
Раскрыл мешок походный свой.
Бутылку горькую поставил
На серый камень гробовой.
І тут не вытрымалі набрынялыя салдацкія вочы, праліліся горкімі слязамі.
Марыю ж як токам працяла.
«Не осуждай меня, Прасковья,
Что я пришел к тебе такой:
Хотел я выпить за здоровье,
А должен пить за упокой…»
Спявае салдат, глытае слёзы, збіваецца, заціхае, а яна ажно заходзіцца ад жалю. Пасля не вытрымала, прытулілася да яго, падпяваць пачала. Хоць няскладна, бо не ведае слоў, але сэрца падказвае, патрапляе Марыя ў такт. Праўда, спазняецца на нейкую долю хвіліны, таму нібы рэхам гучыць яе голас.
«Сойдутся вновь друзья, подруги,
Но не сойтись вовеки нам».
И пил солдат из медной кружки
Вино с печалью пополам.
Так на два галасы і выліваюць нязбытную тугу Іван ды Мар’я. То цішэй, то мацней гучаць жаласныя словы, апякаюць душу, асушаюць вочы. І не зразумець: спяваюць ахвяры вайны ці яе пераможцы?
Он пил – солдат, слуга народа,
И с болью в сердце говорил:
«Я шел к тебе четыре года,
Я три державы покорил…»
А па шчоках іхніх слёзы коцяцца. Не саромеюцца спевакі, не выціраюць твару.
Хмелел солдат, слеза катилась,
Слеза несбывшихся надежд.
И на груди его светилась
Медаль за город Будапешт.
Даспявалі,