Скачать книгу

выдавалі толькі ў парткаме. І хаця жыццё ўсё адно брала сваё, там было неяк цеснавата.

      Не, па-свойму яна, сцэна, была нават утульнай.

      Яна ўжо не была крыважэрнай, асабліва калі не імкнуцца да краю і не думаць пра гару трупаў у першым акце.

      Але калі я заходзіў у кнігарню і пачынаў гартаць іх кнігі, мне рабілася млосна. Штосьці відавочна было не так – з часам, з эпохай, з самім тэатрам свету, зрэшты.

      У гэтых кнігах усё для ўсіх было зразумела. Свет быў трывалы і пэўны.

      Інжынеры ганарыліся сваімі заводамі і змагаліся за тое, каб выканаць і нават перавыканаць план.

      Лекары лячылі людзей і страшна пакутвалі, што, нягледзячы на дасягненні медыцыны, людзі ўсё ж такі паміралі.

      Ветэраны расказвалі пра перамогу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

      Партыйныя сакратары сачылі за тым, каб усе былі правільнымі, усе гралі свае ролі згодна з напісаным сцэнаром. І каб усё ўрэшце заставалася на сваіх месцах.

      Праўда, недзе далёка быў другі, іншы свет, дзе людзі жылі па-іншаму. Па чутках, там не было ніякіх сцэнароў, ніякіх партыйных сакратароў. Там не было нават піянераў.

      Але ён быў амаль нерэальным: сярод маіх знаёмых не было нікога, хто мог бы пра яго расказаць. Пацвердзіць, што ён сапраўды існуе, што гэта не прыдумка прапаганды, не частка таго самага правільнага сцэнара.

      Зрэшты, усё было не так страшна, нават міла.

      І ўсё ж у мяне было нейкае адчуванне, што ўсё гэта – проста дэкарацыі ў правінцыйным тэатры, на тле якіх дрэнныя акторы ходзяць па сцэне, паўтараючы чужыя словы.

      Ужо значна пазней я зразумеў, што ўсе словы чужыя. Яны проста спадарожнічаюць нам, жывуць з намі. І што нельга патрабаваць ад людзей так многа.

      Тады ж мне хацелася зрабіць штосьці нечаканае: размаляваць дэкарацыі, пачаць гаварыць іншыя словы. Дзёрзкія, недарэчныя, нават крыху незразумелыя.

      Альбо знайсці свайго героя. Які не выйдзе на сцэну эпохі.

      Так з’явіўся Францішак.

* * *

      Я неяк адразу вырашыў для сябе, што гэта паэт, нават калі ён на той час не напісаў ні радка. І зусім не таму, што кнігі, якія ён разгортваў, былі пераважна паэтычныя.

      Ёсць пэўныя прыкметы, па якіх можна апазнаць сапраўднага паэта.

      Перш за ўсё вочы.

      Я якраз тады прачытаў, у майго ўлюбёнага Джэрома Д. С., што трэба звярнуць увагу на вочы.

      Бо кожны паэт бачыць насамрэч толькі свае вобразы. Кожны паэт, сапраўдны паэт, падкрэслівае Д. Д. С. – аслеплены сваімі вобразамі.

      І таму першае і самае асноўнае, што выдае паэта, гэта ягоная відушчасць. Дакладней, яго вымушаная, выбраная ім самім, гаючая і светлая слепата, у якой паэт адчувае сябе як дома.

      Францішак быў тады жывой ілюстрацыяй гэтай ідэі.

      Ён глядзеў кудысьці далёка, праз рэальнасць. Ён відавочна сніў наяве.

      Звычайна ён прыходзіў у Хвілінку пад вечар, браў сваю каву і ўладкоўваўся ў левым куце, на ніжнім ўзроўні, калі гэтае месца не было занятае. Далей ён рабіў пару глыткоў і заціхаў на колькі хвілінаў, гледзячы наскрозь, як быццам ён шукаў дзверы, праз якія можна выйсці

Скачать книгу