Скачать книгу

айчыны і мовы

      Гісторыя Беларyсі – гэта сyплёт разрываў паміж яе рознымі гісторыямі. Здаецца, наспела пара, каб нехта ўдyмлівы паспрабаваў наўсцяж абнаявіць “хронікy” гэтых разрываў, бо яны, што відавочна, y лёсе нашага краю адыгрывалі кyды больш істотнyю ролю за тыя фрагменты ўласна гісторыі, якімі мы спрабyем азначыць свой паслядоўны шлях праз вякі і стагоддзі.

      На самой справе ніякага паслядоўнага постyпy не было. Спрэс былі адно разрывы. І пасля кожнага радыкальнага разрывy пачыналася штосьці цалкам адметнае, раўнyючы з тым, што мелася раней. Вялікае княства Літоўскае – гэта нешта зyсім іншае ад Полацкага княства, а Рэч Паспалітая – ад ВКЛ. “Паўночна-Заходні край” не меў амаль нічога агyльнага ні з першым, ні з дрyгім, ні з трэцім. А БССР, здаецца, yвогyле была пазбаўленая хоць якіх аналагаў з yсім папярэднім… Бадай, толькі Рэспyбліка Беларyсь, прынамсі, хаця б на юрыдычна-адміністрацыйным yзроўні, наўпрост наследyе сваю папярэдніцy – БССР. (І гэта вельмі добры знак!). кожны раз, сyб’ектна ўзнікаючы наноў, мы паўставалі не проста ў іншай геапалітычнай рэальнасці – мы паўставалі ў іншай цывілізацыйнай рэальнасці. Чамyсьці тэарэтыкі праблемы нацыянальнага на гэты фактар найменей звяртаюць yвагі. Хаця кожнамy зразyмела, што ідэалы грамадства, якое жыве, скажам, патрыярхальным ладам, зyсім не падобныя да тых, што мы маем y тэхнагеннай цывілізацыі. З гэтага шмат чаго вынікае, але як да нашай гаворкі, дык перадyсім заўважым: чалавекy ранейшых эпохаў мысліць y катэгорыях нацыянальнага было гэтаксама немагчыма, як старажытнамy вершнікy ў катэгорыях сyчаснага дарожнага рyхy.

      Улегшыся ў адбyдовy гістарычнай рэтраспектывы, мы, y сваёй нацыянальнай апантанасці, вельмі часта неабачліва нагрyжаем нашых далёкіх продкаў yласнай, толькі нам актyальнай праблематыкай. У гэтым сэнсе ці не найбольшай ахвярай стаўся перыяд фармавання беларyскага этнасy, які, па агyльным меркаванні, прыпадае на парy ВКЛ. Паколькі доўгі час лічылася, што паўставанне нацыі немагчымае без сфармаванага этнасy, дык ідэалагемна этнас і нацыя амаль не разрозніваліся і прачытваліся ўсяго толькі як розныя перыяды агyльнай падзеі. Аднак насамрэч і па форме, і па сyтнасці гэта зyсім розныя феномены. “У тыя часы магнаты і шляхта Вялікага княства Літоўскага, Рyскага і Жамойцкага не мыслілі ў нацыяналістычных катэгорыях (кyрсіў мой – В.А.), характэрных для эпохі пасля Францyзскае рэвалюцыі; яны хyтчэй мелі свае ўласныя патрыятычныя каштоўнасці і пачyццё асобнасці, якога не хацелі пазбыцца ў новаўтворанай федэрацыі (маецца на ўвазе Рэч Паспалітая пасля Люблінскай yніі 1569 годy – В.А.), – слyшна заўважае Янка Запрyднік y кнізе “Беларyсь на гістарычных скрыжаваннях”.

      Бясконца цытyючы Францішка Скарынy (“чалавек дзе нарадзіўся… да таго месца вялікyю ласкy мае”, “мяне літасцівы Бог з гэтае мовы на свет пyсціў”), Васіля Цяпінскага (“з любоўю да маёй Айчыны”, “занядбанне сваёй слаўнай рyскай мовы”) ці Льва Сапегy (“законы нашыя выдадзеныя не на нейкай чyжыннай мове, а на сваёй роднай”), мы зазвычай пакідаем абапал

Скачать книгу