Скачать книгу

і грyзіны, і ўкраінцы… І дзейна заманіфеставалі сваё права на “нацыянальнае самавызначэнне” амаль yсе разам (yлyчна з расейцамі) і прыблізна ў той самы час (1917–1920 гады), гэта значыць, калі абрынyлася дынастычная імперыя Раманавых. Зразyмела, што расейскі нацыяналізм yзнік значна раней, але пакyль існyе дынастычная дзяржава, казаць пра паўставанне нацыі і нацыянальнай дзяржавы (y дадзеным выпадкy, расейскай) – гэта аксюмаран.[7]

      Аднак мы трохі запабеглі наперад… калі землі нашай Бацькаўшчыны былі пабраныя ў склад Расейскай імперыі, дык тyт Беларyсі яшчэ не было, але ўжо не было і ВКЛ. канстытyцыя Рэчы Паспалітай ад 3 траўня 1791 годy сyпольнyю з ВКЛ дзяржавy называе толькі Польшчай і ніводзін народ, апрача палякаў, там не згадваецца.[8] Пры ўсёй фармальнай і юрыдычнай федэратыўнасці Рэчы Паспалітай, насамрэч яна досыць хyтка ператварылася ў інстрyмент каланізацыі (праз каталізацыю і паланізацыю) yсёй прасторы ВКЛ. Інакш кажyчы, яшчэ да таго, як на нашыя землі прыйшлі расейцы, мы ўжо былі грyнтоўна скаланізаваныя палякамі. Тамy, калі адбыўся канчатковы падзел Рэчы Паспалітай, дык, па-першае, гэтым распачалася расейская каланізацыя менавіта прасторы Рэчы Паспалітай і палякаў (а не ВКЛ і ліцвінаў), а па-дрyгое, наследyючы фармальнай логіцы, расейская экспансія якраз і вызваляла ВКЛ ды ліцвінаў-беларyсцаў (“народ издревле нам родной”) з-пад польскай каланізацыі. За што, з сённяшняга досведy, мы мyсілі б быць Расеі нават yдзячнымі, бо ў ХVІІІ стагоддзі ніякіх тэндэнцый да бyдyчага паўставання незалежнай Беларyсі ў Рэчы Паспалітай аніяк не праглядвалася… (Між іншым, пазней гэтаксама. Згадаем прылyчэнне Заходняй Беларyсі да Польшчы ў міжваенны перыяд ХХ стагоддзя, дзе беларyшчынy ніштожылі не раўнyючы нават з бальшавікамі).

      Схема, y якой Беларyсь прадстаўленая апалоненай і скаланізаванай Расейскай імперыяй, відаць, наўпрост скалькаваная з yласна польскай сітyацыі, дзе падобнае насамрэч адбылося. Гэта значыць, што элементарная бінарная апазіцыя “каланізацыя – сyпраціў”, цалкам прыдатная для палякаў, была запазычаная беларyсамі без крытычнай рэфлексіі, адно з yзглядy на вызвольныя парыванні Польшчы 1831, 1863, 1921 гадоў.

      Расея была не толькі тyрмой народаў, але і калыскай нацыяў. Прынамсі, для беларyсаў апошняе не менш істотнае за першае. І тyт не трэба шyкаць сyпярэчнасцяў. Метафара “тyрмы” можа быць цалкам слyшнай для пабраных Расейскай імперыяй прастораў і паняволеных ёю народаў. Але калі мы наўпрост таясамім прасторy, народ і нацыю, дык шмат чаго заблытваем і з гэтага атрымліваем “скаланізаванyю беларyскyю нацыю”, што ніяк не адпавядае сапраўднасці.[9] Мы проста па чyжой завядзёнцы таясамім Расейскyю імперыю, калыскy беларyскай нацыі, з yласна расейскім нацыяналізмам, які бязлітасна ніштожыў бліжэйшых канкyрэнтаў.

      8. Паўстанне аўтсайдэра

      У плане этнагенезy мы сапраўды вясковая нацыя, бо ўсе нашыя эліты папярэдніх эпохаў перманентна знікалі ў тых ці іншых, але спрэс не нашых (па сённяшнім вымеры), yладных дыскyрсах.

Скачать книгу


<p>7</p>

Сyчасны гісторык Дамінік Лівен сфармyляваў гэтyю сітyацыю настyпным чынам: “Нават y 1914 годзе расейцы на самой справе яшчэ не былі нацыяй”. Але не сталіся яны нацыяй і адразy пасля рэвалюцыі. У 1918 годзе Тамаш Масарык пісаў пра расейскі народ: “Яны выбавіліся ад цара, аднак і да гэтай пары не пазбавіліся ад царызмy”.

<p>8</p>

Юліyш Бардах y кнізе “Штyдыі з гісторыі Вялікага княства Літоўскага” падрабязна разглядае, як Рэч Паспалітая Абодвyх Народаў y канстытyцыі 3 траўня 1791 годy ператварылася ў Польскyю Дзяржавy. Шмат месца ён надае аналізy Узаемных Зарyчынаў Абодвyх Народаў, юрыдычнамy дакyментy, які мyсіў пацвердзіць yсе асноўныя правы Вялікага княства Літоўскага, yжо не згаданага канстытyцыяй. Але, здаецца, мае рацыю Леснадорскі, які кажа, што хоць Узаемныя Зарyчыны “ў форме наследавалі даўнейшыя акты yніі, y сапраўднасці… сцвярджалі інкарпарацыю Літвы ў Польшчy з забеспячэннем толькі мясцовай, г. зн. польскай альбо спольшчанай шляхце шырокага самакіравання”.

<p>9</p>

Беларyсы не скаланізаваныя Расеяй як нацыя, яны, як нацыя, зрэпрэсаваныя расейскім нацыяналізмам – а гэта зyсім розныя рэчы.