Скачать книгу

нехта з хлопцаў з-за белае высокае плiты.

      – I праўда духата, учадзець можна, – агрызнуўся зухаваты, але дзверы зачынiў.

      – Гы-гы-гы, – зарагатаў нехта i раптам змоўк – вiдаць, закрыў рот рукою.

      За плiтою сядзеў Бронiк Лiтавар, па мянушцы Чад, – сталы ўжо хлопец, адзiн у бацькi сын на трацiну[1] зямлi, што сватаўся да багатых i харошых дзяўчат, але нешта ўсе яму сплочвалi за гарэлку – замуж нiводная не iшла: меў ён ганьбу, бо ў яго, як ва ўсiх Чадоў, смярдзела з рота.

      Цяпер ён падходжваў да Хрысцi, наровячы кожны раз пасядзець з ёю на ложку за плiтою.

      Адтуль ён i высунуўся – чорны, мажны, з гарбаватым каля пераносiцы i трохi прыплясканым да губы носам, падобны да старога каршуна. Картовая кепка, пашытая ў клiны i з гузiкам на макаўцы, сядзела ў яго на правым вуху.

      – А ты глядзi, а то папраўдзе забалiць, i знахар не паможа, – сказаў ён, адводзячы вочы i кусаючы нiжнюю губу. Твар i шыя ў яго пачалi налiвацца тугою злой чырванню.

      – Не страш бабу адным, калi яна двох не баiцца! – цыркнуў сабе пад ногi слiнай невысокi, усяго па плячо Лiтавару, з ружаватымi гладкiмi шчокамi, як у дзяўчацi, бо, пэўна, яшчэ не галiўся, малодшы тут за ўсiх хлопцаў Жэнiк Рэпка. Лiтавара ён не вельмi баяўся – тут сядзеў яшчэ яго брат, гэткi ж дробны, як ён сам, толькi белы, як злiнялы прусак, вуграваты Сяргей. Гэта былi Рэпкi, цi Каты, як брахалi на iх у вёсцы. Каты жылi ў Прылуках – так называлiся тыя хутары на пяць хат, што былi за рэчкаю, – але штодня прыходзiлi ў Верасава на сяло. Старшы, Сяргей Рэпка, што цяпер маўчаў, ад злосцi адно ўгiнаючы голаў i скоса зiркаючы на Лiтавара, таксама пробаваў хадзiць да Хрысцi. I на спаса, калi ў Прылуках была вечарынка, ён, п’яны, схапiўшы бязмен, пераймаў Лiтавара на кладцы – той падводзiў дадому Хрысцю. Ноч была позняя – зжоўк поўны, як налiты яснасцю, месяц, усё сцяжэла ад расы, прэсны холад падымаўся з балота, нiбы браўся мароз.

      Сцiшна булькала на вiрах рэчка: вада ў ёй была поўная, з берагамi, i, здаецца, густая, нiбы растоплены тлушч. Кот змёрз, схаваўшыся на другi бок кладкi за кустом i трымаючы нагатове бязмен – алавянаю булавою ўверх. Але Лiтавара ён тады не пабiў, толькi перапалохаў Хрысцю; яна iшла першаю i, скочыўшы з высокае кладкi, што ляжала мiж камлёў старое вярбы, на бераг, наткнулася на яго. Кот сп’яна цi то разгубiўся, цi то не ўскораў размахнуцца бязменам, як яго за абедзве рукi схапiў Лiтавар i, крутнуўшы кругом сябе, вырваў бязмен i пхнуў на куст – там акурат канчаўся бераг. Кот, ломячы пераспелую высокую крапiву i разложыстую лодзьму i абвальваючы дзярно з пяском, паехаў у рэчку i з цемнаты, з-пад берага ўжо, заенчыў:

      – Ну, Чад, я табе не дарую!

      Лiтавар яшчэ пастаяў, паглядзеў, як боўтаецца каля берага Кот, хватаецца недзе за карэннi, каб вылезцi, i пабег даганяць Хрысцю.

      Бязмен застаўся ў Лiтавара, па яго нiхто не прыходзiў. З таго разу Каты не паказвалiся ў Верасаве, можа, знарок, а можа – не. Сёння яны былi ўдвух i прыйшлi не так сабе, бо старшы з iх, Сяргей, схаваўшыся за праснiцу, каб не было вiдаць Лiтавару, маргаў Жэнiку белым выцвiлым брывом: «Не бойся, калi што».

      – I праўда, нешта галава разбалелася, – падняў шапку Жэнiк Рэпка, падгладжваючы пад яе рассыпаныя на два рады валасы.

      – Можа,

Скачать книгу


<p>1</p>

Трацiна – трэцяя частка валокi.