ТОП просматриваемых книг сайта:
Чужая бацькаўшчына. Вячаслаў Адамчык
Читать онлайн.Название Чужая бацькаўшчына
Год выпуска 1978
isbn 978-985-02-1143-9
Автор произведения Вячаслаў Адамчык
Серия Школьная бібліятэка
Издательство Электронная книгарня
– Авёс скiдай, – крычаў Iмполю стары малацьбiт. – З аўса пачнём, а то ж яго любяць мышы. Дый на кiсель трэба ж змалацiць…
Алеся зашкрабла за папярочную лiштву, цягнучы да сябе з сярэдзiны прычыненыя дзверы.
– Хто там? – па току зашоргалi ногi, i з прабоя скiнуўся, забрашчаўшы, жалезны крук. I далей вецер сам ужо турзануў i панёс да сцяны дзверы – у гумне завiўся вiхор, выкруцiў з кутка з-пад сячкарнi i растрос па чыстым, падмеценым таку жоўтую сечку. У павешаным на шуле лiхтары радаснай матылькай затрапятаўся жоўты агоньчык.
– Скарэй зачыняйце, а то й страху сарве, – да Алесi падбег i памог зачынiць дзверы стары малацьбiт.
– Дзе вы бачылi, гэдакi вятрыска, – ускочыўшы ў гумно i азiраючыся на Iмполя, засаромелася Алеся.
Ён стаяў на торпе збожжа, трымаў, узяўшыся за перавясла, кароткi аўсяны сноп. Чакаў, покуль стары падмяце зацярушаны сечкаю ток.
Алеся з-пад ражка тоўстае, накiнутае на голаў суконнае хусткi цiкавала туды, на торп, бачыла, як у яго, Iмполя, на верхнюю губу смешна вылез кончык языка, калi ён, ганяючы вецер, адзiн за адным пачаў кiдаць на падмецены ток шапаткiя аўсяныя снапы. З аднаго сашмаргнулася i асталося ў Iмполевай руцэ перавясла – на току разбэрсалася пучкамi слiзкая аўсяная салома.
– От удалы, – пакруцiў калматаю авечаю шапкаю стары малацьбiт, нагiнаючыся i зграбаючы ў сноп аўсяную салому.
– Велькая бяда, што каторы разаб’ецца, – яна адступiлася да дзвярэй i выняла з-пад суконнае хусткi торбачку з салам, утаптала каля пярыла на жытнiя снапы. – Во, падсiлкуйцеся трохi…
Стары малацьбiт, падбiваючы вышай на лоб цяжкую касматую шапку, прыжмурыў вока, з дзiвам паглядзеў на маладзiцу – на губах у яго задрыжаў хiтры i шчаслiвы смех.
– Зачыняйце ж гумно, – згледзеўшы гэты смех, крыкнула Алеся i зняла з прабоя доўгi крук.
Густы вецер заглушыў прыткi тупат яе ног.
Прычынiўшы расхрыстанае гумно, стары малацьбiт развязаў торбу, зазiрнуў туды i падняў свой дзюбаносы твар:
– Ого, цябе даглядае, каб дужэйшы быў. Дзiва што, гэдакая маладзiца… Без сiлы не абыдзешся.
– Ты ўжо, дзядзька, гавары, ды не ўсё дагары. – Iмполь скочыў на ток, папраўляючы з’еханую набок кепку, спытаў: – А што яна прынясла?
– Што? Сала во цэлы брус, – ён зноў махнуў вастраватым доўгiм носам. – Дак мо праўда падсiлкуемся?
– Не, саб’ём ужо гэты пасад, – Iмполь папляваў на далонi, зняў з шула стары, абслiзганы цэп.
– Ну, што ж, пакуль цэп, датуль хлеб, – стары малацьбiт, нiбы нехаця i паволi, толькi патрапляючы Iмполю ў такт, раскручваў цяжкi грабовы бiч.
Бэрсаючы i падкiдаючы салому, высока ўгору адзiн за адным паднiмалiся вагкiя бiчы i, перакручваючыся там, з гакам прыставалi да трапятлiвых снапоў. Па дошках пярыла секлi мiгатлiвыя зярняты, уздрыгвалi i шапацелi, як жывыя, кароткiя аўсяныя снапы.
Стары малацьбiт скiнуў з галавы аб’еханую на вочы авечую шапку i, паблiскваючы мокрай лысiнай, зноў з крэхтам замахаў цэпам, трапляючы Iмполю ў такт. Ад натугi ў яго ўпiраўся ў левую шчаку язык