Скачать книгу

добра памятаю пачатак свайго сталічнага жыцця. Я называў кока-колу сокам, модна апранаўся на Жданах, вазіў з дому закаткі. Потым хутка пасталеў, стаў апранацца на Дынама, навучыўся казаць: «Мама, не нужны мне эці закаткі, што я буду с німі цягацца».

      Я аніколькі не шкадую, што засталіся толькі дзве ночы пад мінскім небам. Гэта вельмі каштоўнае ўменне – без болю пакідаць месцы і людзей. Бо самае галоўнае ж застанецца, нікуды не дзенецца.

      Папраўдзе, я проста сябе падбадзёрваю.

      Лахатрон

      Гадоў дзесяць таму ўладкаваўся я на фірму, якая займалася рэалізацыяй бытавой тэхнікі. Карацей, у лахатрон. Тое, што ў газетнай аб’яве называла сябе гандлёвым прадстаўніком, папраўдзе хадзіла па кватэрах і пад выглядам уяўных рэкламных акцый збывала дробную бытавую тэхніку і кухонныя прылады: прасы, электрачайнікі, нажы. Што гэта лахатрон, я дацяміў запозна, калі ўжо прызвычаіўся да лёгкіх грошай. За месяц мяне натрэніравалі так, што я мог прадаць што заўгодна і каму заўгодна.

      Маімі калегамі былі студэнты-завочнікі, маладыя настаўнікі і медыкі – наймілейшыя прайдзісветы, добрыя і прастадушныя. Мы падымаліся на апошні паверх і надзявалі на сябе нябачны скафандр, які не ўпускаў ні страх, ні сумленне.

      – Добры дзень. Вы гаспадыня?

      Недаверлівыя позіркі за дваццаць хвілін напаўняліся цеплынёй. А нашыя кішэні – грашыма.

      Там, у кватэрах, маё сэрца ніколі не ёкала. Бабця з царкоўнага хору, палкоўнік, інвалід у вазку, сямейная пара лесбіянак, цётка, яшчэ адна цётка, яшчэ сто цётак – я ўсіх не злічу. Сэрца ёкала, калі мы збіраліся ля машыны, запіхвалі ў багажнік рэшткі і моўчкі вярталіся ў кантору. То была не проста стома, а душэўнае знясіленне праз гвалт, які мы самі ўчынялі.

      Так цягнулася некалькі месяцаў, пакуль наш офіс не займеў сур’ёзную праблему. Былі ператрусы, і кіраўніцтва стала збіраць свае манаткі, каб збегчы ў Самару. Было прапанавана далучыцца да ўсеагульнай міграцыі. І мы далучыліся.

      – Самара – гэта маленькі Лас-Вегас, – сказалі нам. І мы паверылі.

      Перад самым ад’ездам усхваляваліся. Спявалі ля чыгуначнага вакзала:

      «Ах, Самара-городок, беспокойная я, беспокойная я, успокой ты меня!». Пілі піва, смяяліся, уяўлялі наперадзе шчасце. Лічылі вялікую Расію сваім выйгрышам і шанцам.

      Выявілася, што Самары не толькі да Лас-Вегаса было далёка – ёй было далёка да Шабаноў.

      Хочаш перайсці дарогу – спадзявайся толькі на свайго анёла. Расія запусціла ў космас ракету з Гагарыным, а самарцы па вечарах запускалі з вокнаў пакеты са смеццем.

      Давялося прыстасоўвацца не толькі да новых бытавых умоў. Ужо першы працоўны дзень выявіў, што нашыя ўменні, набытыя ў Мінску, можна перакрэсліць, і трэба вучыцца лахатрону нанова – на расійскі манер.

      Першай пад нож легла наша інтэлігентнасць. Яна дапамагала ў Мінску, але яна замінала ў Самары. Каб збыць тавар, трэба было стаць галодным зверам. У бабулі, якая адчыняе дзверы, у вачах няма недаверу і каровінай прастадушнасці – ёсць страх. Гэты страх можна перамагчы толькі сілай. Нас навучылі простаму прыёму: найперш трэба прасоўваць нагу ў дзвярны

Скачать книгу