ТОП просматриваемых книг сайта:
Радзіва «Прудок». Андрусь Горват
Читать онлайн.Название Радзіва «Прудок»
Год выпуска 2017
isbn 978-985-7136-44-5
Автор произведения Андрусь Горват
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Электронная кнігарня
Издательство Электронная книгарня
Пасеяў трыста трыццаць тры сланечнікі. Зімой прыеду ў Мінск ля метро семкі прадаваць.
Радзіва «Прудок». Навіны замежжа.
– Абама прыжаў Меркель, і яна не можа прыехаць у Маскву павіншаваць Пуціна.
У цягніку гавораць палескія бабулі. Нашто мне тэлевізар? Я ўсё ведаю і так.
Да маіх бацькоў прыехалі госці з Расіі. І я тут гасцюю разам з Варварай. Дай мне, божа, цярпення. Мая тонкая душэўная арганізацыя псуецца ад украінафобій. Вярнуся дадому – напʼюся крапівы.
А ў мяне лён павылазіў з зямлі. Гэта нешта такое сакральнае беларускае. Кожны мусіць пасеяць лён, каб адчуць урачыстасць моманту.
У пошуках бабулі, якая робіць вышыванку, званю сваёй маці.
– Ма, – кажу, – а мо ты ведаеш такую?
– Ведаю, – адказвае, – гэта я.
Тое ды сёе, кажа, што ейны бацька быў апошнім вясковым майстрам, хто рабіў пасталы.
– І я пару разоў пастолікі насіла, – кажа маці.
А яе дзед апошні ў вёсцы насіў вышываную кашулю.
– Я вышывала, а дзед надзяваў і ганарысты такі хадзіў па вуліцы.
Сёння ў нашай хаце свята. Калі ласка ў нашу хату. Будзем сядзець, хто хоча, хоць да ночы, бо мяне электрыфікавалі.
Болей не давядзецца зараджаць тэлефон у калгасе імя Ф. Э. Дзяржынскага. Я так і казаў:
– Рома, ты за гаспадара, а я пайшоў да Фелікса Эдмундавіча.
У Каленкавічах дагэтуль прынята хадзіць па вуліцы з музыкай. Раней шпана цягала з сабой магнітолы на батарэйках. Цяпер – мабільныя тэлефоны. Тэлефона не бачна, таму ідзе такі хлопец – музычная скарбонка, а з яго льецца блатняк.
Мне пашчасціла ўбачыць каленкавіцкую бабулю, з глыбіні якой цурчыць акардэон.
Колісь, калі жанчына не хацела мець дзяцей, яна замыкала замок і кідала яго ў студню. Чысцілі маю студню і на дне знайшлі стары замкнуты замок. Цікава, гэта замок-замок ці замок-кантрацэпцыя? Ці, можа, ён там ляжаў з іншай нагоды, трапіў на дно праз невядомы мне рытуал? Ці проста ўпаў, калі баба Дуся набірала ваду?
Радзіва «Прудок». Навуковая перадача пра металалом.
Палешукі вельмі сквапныя на жалеза. Мо праз генетычную памяць пра жалезную руду, якую колісь сям-там на Палессі здабывалі.
Мае бацькі жывуць крыху вышэй па Прыпяці. У іх быў сусед, ужо нябожчык, меў мянушку Жалезны. Тую мянушку атрымаў менавіта праз схільнасць цягнуць у свой двор усё жалезнае.
Ёсць патрэба абрасці жалезам і ў мяне.
Пакуль вычышчаў двор ад хламу, назбіраў кучу металалому: нейкія зубчатыя колы, дэталі ад прыстасаванняў, імя якім і сто гадоў таму ўжо не помнілі. На першы погляд, непатрэбшчына, але зрабіў у двары закуток («жалезная покуць») для гэтага хламу – хай будзе. Супраціўляцца генам не дам рады.
Коля кажа:
– Аддай жалеза, а я табе ўсё смецце вывезу.
– Не аддам.
– Нашто яно табе?
– А табе?
– А я люблю такое, мне нада.
– І