ТОП просматриваемых книг сайта:
Радзіва «Прудок». Андрусь Горват
Читать онлайн.Название Радзіва «Прудок»
Год выпуска 2017
isbn 978-985-7136-44-5
Автор произведения Андрусь Горват
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Электронная кнігарня
Издательство Электронная книгарня
У фэйсбуку пішуць: каб сказаў, што Свецін, дала б тры.
Прыйшла сёння ў мой агарод нейкая маладзіца красці бульбу, якую пасадзіў Шурык, ды ўбачыла, што дзверы ў хату адчынены. А тут неспадзеўкі выйшаў я. Маладзіца ажно перахрысцілася.
– А я бачу, дзверы адчынены. Думаю, прыкрыю, каб ніхто не ўлез. Ага, так я і паверыў.
– А вы тут будзеце жыць?
– Буду.
– А можна я тры картопліны дзіцятку выкапаю ў супчык?
Шурык жаліцца, што бульбы сёлета зусім няма – усе карчы пустыя. Дрэнны год на бульбу. От яно як!
Красці – то даўняя палеская традыцыя. Бацька расказваў, як у дзяцінстве калгаснае збожжа краў.
Пабудзіць яго мой дзед сярод ночы, скажа:
– Пара.
Бацька не хацеў ісці. Але няможна было дзеду пярэчыць.
Той няспешна, па-кацінаму краўся ў цемры. Бацька ішоў абы-як: спатыкаўся ды хныкаў.
– Цішэй, чорт цябе дзяры! – лаяўся дзед.
Дзверы калгаснага гумна няможна было адчыніць, але можна было неяк прыпадняць угару. Дзед дужы быў – мог падняць дзверы. Бацька быў худзенькі ды маленькі – мог шмыгануць у шчыліну. Там ужо навобмацак насыпаў зерне ў мех і выпіхваў яго.
Потым ідуць дзед з бацькам па цёмнай вуліцы. У дзеда за плячыма крадзенае збожжа. А насустрач сунуцца цені.
У бацькі сэрца дрыжыць: гамон, папаліся! А дзед яму шыкае:
– Шшш, шшш…
Калі цені наблізіліся, бацька пазнаў іх: то сусед Дэдаль са сваім сынам. Ноч. Дэдаль і Дэдаляня ідуць з пустым мехам у бок гумна. Дзед і бацька вяртаюцца адтуль з поўным. Але во дзіва: на вузкай вуліцы не бачаць адзін аднаго, разыходзяцца моўчкі. Такое правіла ў іх было: калі ідзеш красці – кум ты мне, брат ці які яшчэ чорт, але я не бачыў цябе, ты не бачыў мяне.
А сёння ў нейкай прудкаўской хаце ядуць крадзеную Шурыкаву бульбу. Не ўмірае палеская традыцыя!
Яшчэ помню Вову Зайчыкава, які краў у свайго бацькі цыгарэты і прадаваў цыганам. А на грошы мы куцілі разам. Гэта мой вясковы сябар дзяцінства. Яму было пяць гадоў, мне – чатыры. Я стаў дворнікам, Вова – п’якам.
Але самая вялікая памяць пра яго – шрам на правай руцэ. Мы капалі ямку пад клёнам. Хацелі схаваць там скрадзеныя цыгарэты. Вова капаў віламі, а я – рукамі. Усё было нічога, пакуль мы не згубілі рытм. Вова прапароў наскрозь маю далонь.
Ужо і Вовы Зайчыкава няма ў жывых, а шрам на руцэ застаўся як запавет ніколі не красці.
Паглядзеў на шрам і ўспомніў гэтую гісторыю.
Цяпер я гэтай рукой трымаю тэатральную мятлу. Мой водпуск скончыўся, а на маім твары ўсё яшчэ водбліск цёплага палескага сонца.
Верасень
З’ездзілі з Евай у Беласток. Там мусіла адбыцца наша першая ноч. Пасля чаго, як прыстойны чалавек, я меў намер сказаць ёй:
– Я разумею, што гэта не было ў тваіх планах, але мо зусім трошкі ты хацела б жыць у глухой вёсцы і даіць карову?
Аднак Ева прапанавала спаць у розных пакоях.
Калі я лёг, яна прыйшла да мяне, села на ложак і сказала:
– А давай адно аднаму расказваць страшныя гісторыі.
Памерла маладая суседка, пакінула немаўля. Мужык расказваў суседзям, што дзіця ніхто не корміць,