ТОП просматриваемых книг сайта:
Янкі, альбо Астатні наезд на Літве. Уладзіслаў Ахроменка
Читать онлайн.Название Янкі, альбо Астатні наезд на Літве
Год выпуска 2007
isbn 978-985-6530-42-8
Автор произведения Уладзіслаў Ахроменка
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
– Ад мора да мора, – у адпаведнасці з пратаколам пацвердзіў таварыш Пранік і нервова таргануў пашчэнкай.
Пасля абавязковага двубою позіркамі, пагрозлівага скрыгатання зубамі і рыпення партупеямі ідэалагічныя ворагі змушана паціснулі адзін адному рукі. Калі прывітальны рытуал быў вычарпаны дарэшты, таварыш Пранік і Шалёнас Халерас перайшлі непасрэдна да справы.
Нагода перастрэцца на начным Віленскім гасцінцы наспела даўно. Так атрымалася, што напаўсухі закон санацыйнай Польшчы спакусіў заняцца бутлегерствам і засланых з СССР чакістаў з дыверсійнай групоўкі “Халодная галава”, і вялікадзяржаўнікаў-жмудзіласаў з Коўна. Першыя кантрабандна перакідалі ў Заходнюю Беларусь танную маскоўскую “манапольку”, каб свядома спойваць братоў-беларусаў. Другія з такімі ж мэтамі перакуплялі гуртам італьянскае “віно росо” ў партах Мемеля і Кёнігсберга. Усе спірытусовыя напоі паўпадпольна рэалізоўваліся на Крэсах Усходніх праз сетку шынкоў вядомага ў краі бізнесоўца Навума Фабрыканта. Алкагольныя грошы прызначаліся для стварэння шпегоўскіх сетак і шматлікіх баз баевікоў. Сутыкненне гаспадарчых інтарэсаў зрабілася непазбежным пасля таго, як людзі Шалёнаса Халераса пусцілі пад адхон дыпламатычны вагон спеццягніка “Масква-Кёнігсберг” бітма наладаваны “Пасольскай водкай”, прызначанай для Гародні. Халодная вайна ў кожны дзень магла выбухнуць узброеным канфліктам.
– Гардзінас, Лідас і Навагрудакас – спракаветныя аўкштайцкія гарады. Тут Вялікас Ліетувас – па самае Маладзечнас, – вялікадзяржаўна аргументаваў Шалёнас прэтэнзіі на Гарадзеншчыну з Віленскім краем і тыцнуў чакістаму пад нос карту, выдадзеную ў Кейданах.
– Але насельніцтва гэтага краю спрадвеку імкнулася далучыцца да лепшай долі і вышэйшай культуры ўсходніх братоў, – у якасці супрацьаргумента таварыш Пранік выцягнуў з кішэні галіфэ сувенірную літруху “Крамлёўскай”.
Крышталёвая пляшка ў выглядзе Спаскай вежы Маскоўскага крамля крышыла і вясёлкаю распырсквала святло фараў. На накрыўцы брутальна ззяла рубінавая зорка.
Шалёнас у адказ толькі кпліва пасміхнуўся. У хмызах агрэсіўна завуркатала – матацыклетка выкацілася на брук. Кулямётная руля красамоўна ўтаропілася ў “Пакард”. У адказ няўсмешлівы волат Баян нетаропка выдраў колца з супрацьтанкавай гранаты, дэманструючы гатоўнасць да далейшай размовы.
За прысадамі прагучала напружанае:
– Прыцэл на галаўную машыну жмудзілаў!
У начным паветры залунаў уяўны пах яшчэ не спаленага пораху. Мятлікі, што бязмэтна таўкліся ў святле фараў, падаліся баевікам душамі паплечнікаў палеглых у класава-бутлегерскіх войнах.
– Таварыш Пранікас, ці хочуць рускія вайны? – з нечаканым міралюбствам пасміхнуўся Халерас. – Па вялікім рахунку мы робім адну і тую ж справу, хаця і кожны на сваю карысць. Але ж мусім дзейнічаць у тутэйшых неспрыяльных варунках…
Камандзір чакістаў маўчаў, бо не разумеў яшчэ, пра