ТОП просматриваемых книг сайта:
Янкі, альбо Астатні наезд на Літве. Уладзіслаў Ахроменка
Читать онлайн.Название Янкі, альбо Астатні наезд на Літве
Год выпуска 2007
isbn 978-985-6530-42-8
Автор произведения Уладзіслаў Ахроменка
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
– Што ў кулямётны кажух заліваў? – не азіраючыся, спытаў Хросны. – Пярвак, як мінулым разам?
– Ваду з Мічыган-Возера, – запэўніў хлопчык.
Панарама індустрыяльнага Чыкага, што адкрылася з вышыні, уражвала. У вечаровае неба ўклейваліся белыя, шэрыя, чырвоныя і чорныя дымы. Над люднымі вуліцамі з грукатам несліся вагоны сабвэя. Хмарачосы, а іх тут было болей, чым званіц у Вільні, струнка цягнуліся да першых зор.
– А неба якое васільковае, амаль як у нас па-над Нёманам! – замілавана прамовіў Хросны, усталяваў кулямёт і скіраваў рулю на ніз.
Шыкоўныя, як лакіраваныя люксовыя труны, “Крайслеры” спрытна блакіравалі выезд з закінутых бойняў. Па двары рассыпаліся высокія смуглыя мужчыны, апранутыя ў доўгія шэрыя плашчы і модныя капелюшы “барсаліна”. Валасатыя рукі сіцылійскіх гангстэраў лашчылі машын-ганы сістэмы Томпсана.
Хросны крыху прыўзняўся над парапетам. Падлетак апярэдзіў пытанне:
– Карлу Спагеці шукаеце? Вунь гэты стары мафіёзі за апошнім “Крайслерам”.
І сапраўды, з-за лакіраванага крыла легкавіка выторквалася сівая галава сухенькага дзядка. Карла Спагеці сядзеў на кукішках і засяроджана ладзіў запал да гранаты. Яго шыкоўная “барсаліна” ляжала на капоце машыны. Сіцыліец апусціў гранату ў кішэню плашча, надзеў капялюш і склаў далоні рупарам:
– Presto… Prestissimo… – прыспешыў ён малодшых па рангу мафіёзі.
Тым часам хлопчык-верабей спрактыкавана заправіў стужку ў казённік. Хросны злавіў у прыцэл цыбатага вусача, які на мігі паказваў Спагеці, што дзверы бойні зачынены з сярэдзіны.
Карла таргануў драцяное колца з гранаты.
– Forсe! – гукнуў ён.
Граната тройчы перакулілася ў палёце і грукнула ў дзверы. Выбух мякка і важка скалануў вечаровае сутонне. Калі дым і пыл знесла ветрам, на месцы дзвярэй чарнела прамакутная дзіра. З вокнаў упэўнена бахнула колькі стрэлаў, і на шэрым плашчы вусатага мудзілы расплылася барвовая пляма. “Томпсан” грукнуў дыскам аб брук.
– Хросны, страляйце ж… – азартна зашаптаў падлетак, калі адзін з сіцылійцаў запаліў паходню і пабег да склада з падрыхтаваным да продажу перваком.
– Трэба іх бліжэй падпусціць, – кулямётчык засяроджана глядзеў у прыцэл.
– Хросны, стрэлка манометра дзевятку перайшла, – даляцеў знізу голас блюзнера.
– Яшчэ цярпіма, – прагучала ў адказ.
Сіцылійскія мафіёзі, як па камандзе, ускінулі “Томпсаны”. Загрукацелі чэргі, заценькалі аб сцены спрацаваныя гільзы, зазвінела шкло, шрапнеллю разляцелася тынкоўка. З вільготнай цемры дзвярнога праёма халодна бліснулі шкельцы акуляраў. Дзядзька з тварам настаўніка, не цэлячы, дуплетам гахнуў з абрэзу, і “Крайслер” са свістам прысеў на пашкамутанае кола.
– Porka misere! – вылаяўся Карла і зноў шпурнуў гранату.
Выбухнула.
Пад прыкрыццём пылу смуглыя