ТОП просматриваемых книг сайта:
Янкі, альбо Астатні наезд на Літве. Уладзіслаў Ахроменка
Читать онлайн.Название Янкі, альбо Астатні наезд на Літве
Год выпуска 2007
isbn 978-985-6530-42-8
Автор произведения Уладзіслаў Ахроменка
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
Абрысы вялізнага індустрыяльнага памяшкання размываліся вільготнай цемрай. Словы, крокі і цурчэнне струменьчыкаў адгукаліся сцішаным рэхам. Дзесяткі драбнейшых самагонных апаратаў булькацелі, вывяргаючы паўпразрыстую пару. У паветры лунаў чароўны водар первака. Незлічоныя пляшкі каля сценаў міжволі вабілі вока таямнічым бляскам.
Той, каго хударлявы дзядзька ў акулярах назваў Хросным, сеў за пашарпаны палісандравы стол пад вакном, запаліў лямпу і адчыніў фортачку. Скразняк зашаргацеў лісткамі насценнага календара з выявай Маці Божай Вастрабрамскай.
Калі тэхналагічны працэс на гіганцкім апараце быў канчаткова адладжаны і заставалася адно чакаць, калі наспее час змяніць бочку, да Хроснага пацягнуліся хаўруснікі. Беларускія мужчыны паселі на доўгую лаву і годна памаўчалі, адно шморгалі насамі. Хударлявы ў акулярах няспешна выцягнуў з вялікай капэрты колькі беларускіх газетаў.
– “Звязда”, – голасна прачытаў ён.
З канца лавы нехта перадражніў:
– Ага! Мы сядзелі з табой каля яру, і шукалі ў небе “Звязду”… Не прышый рукаў! – і дурнавата рагатнуў.
Хросны сувора зыркнуў у цемру – блюзнер імгненна схаваўся за суседаву спіну. – Дык што там Саветы пішуць? – пацікавіўся Хросны.
Зашамацелі старонкі. Хударлявы паправіў акуляры і, з цяжкасцю разбіраючы саўнаркамаўскую кірыліцу, распачаў пранікнёна:
Пасецца калгасны статак
На беразе ціхай ракі,
А там, у Злучаных Штатах,
Рэжуць кароў мяснікі!
Мужчыны памаўчалі – асэнсавалі.
– Лухта нейкая, – вынес прысуд чарнявы фацат у акуратным стройчыку і кашулі-вышыванцы. – Сапраўды… Прышылі рукаў.
– А чаго ты ад “Звязды” хацеў? – крыху баязліва нагадаў пра сябе блюзнер і шморгнуў носам.
– Пішуць пра камуністых, ворагаў народу з “нацдэмаў”, ворагаў народу з “эн-ка-вэ-ду”… А яшчэ ўсіх тамтэйшых пісьменнікаў у нейкі Саюз зганяюць. І гэтых у калгас спалатняюць. А яшчэ справаздача пра надоі ад казлоў і пух ад свінняў.
– А што ў Саветаў з самагонам? – прымружыўся Хросны.
– Не пішуць, гады, – дзязька смачна плюнунуў і склаў газету напалам, – відаць, маскоўскую манапольку жлукцяць. Хаця… – угледзеўся ў літары, – нейкі кактэйль Молатава прыдумалі.
– Піць, чытаць і любіць трэба сваё, – важка запэўніў Хросны, – а Саветы ад нас далёка, як і тыя бацькаўскія гоні.
Зашамацела буржуазна-нацыяналістычная віленская газета. Беларуская лацініца давалася дзядзьку-каталіку куды лягчэй:
– “Як гатуюць кумпяк у нашых Гальшанах. Скуру трэба абсмаліць саломай, абшкрэбсці нажом і на тры дні пакласці кумпяк у лёк пад гнёт”.
Блюзнер гучна каўтнуў сліну.
– А мой бацька аднойчы суседа па пысе во-ось такім кумпяком перацягнуў! Ці тое свіныя плечы былі, ці…
Грымнуў люк, пад высокай столлю