ТОП просматриваемых книг сайта:
Святло далёкай зоркі. Уладзімір Касько
Читать онлайн.Название Святло далёкай зоркі
Год выпуска 2014
isbn 978-985-06-2370-6
Автор произведения Уладзімір Касько
Жанр Биографии и Мемуары
Издательство Вышэйшая школа
У другім раздзеле, прысвечаным заняткам і промыслам палешукоў, апісваюцца спосабы і прыёмы земляробства, жывёлагадоўлі, сельскагаспадарчыя прылады працы. Шмат месца ўдзяляецца збіранню лясных дароў, апрацоўцы льну і канапель, ткацтву, роспісу ганчарных вырабаў, бортніцтву, вырабу паясоў, папруг і г. д.
Не мог не спыніцца даследчык і на сацыяльных праблемах, якія хвалявалі сялян. Круглы год ад цямна да цямна працавалі яны на сваёй зямлі, палівалі яе потам, слязамі, але, нягледзячы на гэта, заставаліся беднымі. Неўрадлівая глеба, апрацоўка зямлі прымітыўнымі прыладамі не дазвалялі атрымліваць высокія ўраджаі.
Сяляне амаль ніколі не елі чыстага хлеба, змешвалі муку з дубовай карой, мякінай, пырнікам. Выручалі бульба, грэчка, проса, якія нядрэнна радзілі на мясцовых глебах, а таксама дары лясоў, балот, рэк – грыбы, журавіны, рыба. Праўда, і да гэтых астраўкоў выжывання цягнуліся прагныя рукі маючых уладу. Нягледзячы на адмену прыгоннага права ў Расіі, яшчэ ў пачатку XX ст. на Палессі захоўваліся элементы прыгонніцтва. Памешчыкі, буйныя арандатары, якія сканцэнтравалі ў сваіх руках вялікія надзелы зямлі, лясныя ўгоддзі, дапускалі сялян да карыстання імі па ліцэнзіях за плату, выкарыстоўваючы так званае сервітутнае права. Сяляне ж лічылі землі, лясы, рэкі і вадаёмы «божым дарам», а таму не хацелі мірыцца з такім становішчам. Яны бунтавалі, сілай адбіралі ў эксплуататараў зямельныя і лясныя масівы.
З гневам гаворыць Сержпутоўскі пра безгаспадарчыя адносіны землеўладальнікаў да прыроды, у прыватнасці пра масавае знішчэнне лясоў, якое пачалося ў паслярэформенны час. На Палессе хлынула хваля лесапрамыславікоў, перакупшчыкаў, рабочых з розных куткоў Расіі, Украіны, Прыбалтыкі. Пацягнуліся на заробкі і беларускія сяляне, пакідаючы свае гаспадаркі. За кароткі час дзялкі атрымалі велізарныя прыбыткі, а сяляне страцілі апошняе, асабліва пасля таго, як лясны бум пайшоў на спад. Лес знішчылі, вывезлі. Багацеі падаліся ў вялікія гарады, на адпачынак у заморскія краіны, сяляне ж вярнуліся ў свае запусцелыя гаспадаркі. Жыццё іх стала яшчэ больш цяжкім і невыносным. Выхад з такога становішча
28
Архіў РЭМ, ф. 1, воп. 2, спр. 574, с. 18.
29
Архіў РЭМ, ф. 1, воп. 2, спр. 574, с. 82–83.