ТОП просматриваемых книг сайта:
Святло далёкай зоркі. Уладзімір Касько
Читать онлайн.Название Святло далёкай зоркі
Год выпуска 2014
isbn 978-985-06-2370-6
Автор произведения Уладзімір Касько
Жанр Биографии и Мемуары
Издательство Вышэйшая школа
Каўказскі дзённік
Летам 1910 г. А. К. Сержпутоўскі накіроўваецца ў камандзіроўку на Паўночны Каўказ. Нязведаны край, бездарожжа, невядомыя мовы і звычаі плямён і народнасцей не надавалі аптымізму. «Я еду ў такую цяжкую і небяспечную экспедыцыю, дзе кожную хвіліну можна чакаць ад горцаў кулю або кінжал. Але мяне не палохаюць ні цяжкасці, ні небяспека, толькі б дасягнуць пастаўленай мэты», – пісаў Аляксандр Казіміравіч у сваім рабочым дзённіку.
Па дарозе на Каўказ ён спыняецца ў розных гарадах Расіі, падрабязна апісвае славутасці Самары, Саратава, Ноўгарада, Царыцына, Юр’ева. Апошні, па словах Сержпутоўскага, вельмі нагадаў яму беларускі Мазыр. Але прыгожыя пейзажы цудоўнай рускай прыроды, магутнай, апетай у песнях Волгі не засланяюць ад пільнага позірку этнографа жыццё народа. На кожным кроку бачыць ён гора і нястачу, чуе скаргі, плач, праклёны ў адрас царскіх чыноўнікаў. Пасля наведвання Кастрамы даследчык зрабіў наступны запіс у дзённіку: «Тут адчуў я сэрца Расіі і тую коснасць некалі моцнага і магутнага народа, які… сёння пакутуе ад прыгонніцтва і голаду»[35]. Знаёмячыся з карціннай галерэяй горада, Сержпутоўскі заўважае, што этнаграфія там не прадстаўлена, у музеі пануе хаос.
Поўныя трывог, небяспекі і ўражанняў былі дні, праведзеныя Аляксандрам Казіміравічам на Каўказе. Ён быў вымушаны прабірацца па горных сцяжынках над безданню. На дарогах на праезджых часта нападалі бандыты. I ўсё ж этнограф наведаў самыя маладаступныя аулы, сабраў багатыя калекцыі прадметаў быту, прылад працы, зброі, зрабіў унікальныя запісы народных традыцый і абрадаў, фотаздымкі.
Шмат увагі ўдзяліў Сержпутоўскі апісанню жыцця дзідойцаў, якое мала чым адрознівалася ад жыцця іншых горскіх народаў. Галоўным іх заняткам была жывёлагадоўля. Сяляне разводзілі авечак, кароў, коней, аслоў. На невялічкіх кавалачках зямлі, адваяванай у гор, вырошчвалі азімую пшаніцу, авёс, жыта, кукурузу. Апрацоўвалі зямлю прымітыўным спосабам – матыкай, сахой, што не садзейнічала атрыманню высокіх ураджаяў. Агародніцтвам дзідойцы не займаліся наогул. Асноўная ежа – бараніна, сыр. Той-сёй перабіваўся бортніцтвам, нарыхтоўкай дроў.
Апісваючы жыццё, звычаі, культуру чаркесаў, гінухцаў, А. К. Сержпутоўскі падкрэсліваў, што жывуць яны паміж сабой дружна, заўсёды гатовы прыйсці адзін аднаму на дапамогу, падзяліцца апошнім кавалкам хлеба, жменькай тытуню. Такія ж цёплыя адносіны да сябе адчуваў з боку простых горцаў і наш зямляк.
Знаёмства з народнай творчасцю горцаў дазволіла даследчыку лепш пазнаць душу гэтых народаў, пераканацца ў іх аптымізме, свабодалюбстве, кемлівасці, знаходлівасці.
Галоўным персанажам многіх фальклорных твораў чаркесаў з’яўляецца бедны, востры на розум і язык селянін. У гэтым няцяжка пераканацца,
35
Архіў РЭМ, ф. 1, воп. 2, спр. 576, с. 18.