Скачать книгу

Пасля заканчэння Віцебскай духоўнай семінарыі ён доўгія гады працаваў настаўнікам народных вучылішчаў і гімназій Віцебскай губерні і горада Віцебска, Свіслацкай і Маладзечанскай семінарый. Работу на ніве асветы паспяхова спалучаў са збіральніцкай і навуковай дзейнасцю, з’яўляўся правадзейным членам Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі Маскоўскага ўніверсітэта, Рускага геаграфічнага таварыства. Апублікаваў звыш дваццаці даследаванняў па этнаграфіі, фальклору, гісторыі Віцебшчыны.

Вывучэнню гісторыі, літаратуры, этнаграфіі беларусаў шмат сіл і энергіі аддаў вядомы беларускі этнограф, археолаг, публіцыст, гісторык, грамадскі дзеяч ліберальнага кірунку Адам Ганоры Карлавіч Кіркор[16]. Рэдагуючы «Памятные книжки Виленской губернии» (1850–1854), газету «Виленский вестник» (1860–1865), з’яўляючыся адным з выдаўцоў газеты «Новое время» (1868–1871) у Санкт-Пецярбургу, ён прыцягнуў да супрацоўніцтва многіх рускіх, беларускіх, польскіх, літоўскіх гісторыкаў, краязнаўцаў, археолагаў, этнографаў, літаратараў. Рэгулярна друкаваў на старонках гэтых выданняў уласныя працы па гісторыі, літаратуры, этнаграфіі Беларусі і Літвы.

Фальклор Беларускага Палесся быў шырока прадстаўлены ў зборніках Д. Булгакоўскага «Пинчуки»[17], М. Доўнар-Запольскага «Песни пинчуков»[18]. Працы М. Доўнар-Запольскага і М. Янчука[19] сведчылі аб паглыбленні ў беларускім фальклоры дэмакратычных і патрыятычных тэндэнцый.

У рабоце па збіранні вуснай народнай творчасці беларускага народа актыўна ўдзельнічалі рускія і ўкраінскія даследчыкі. У 1878 г. выйшаў другі том «Трудов этнографической экспедиции в Западно-Русский край» пад кіраўніцтвам П. П. Чубінскага. Побач з украінскімі казкамі ў ім змешчана каля 30 казак, запісаных у паўднёва-заходніх раёнах Беларусі.

Збіральнікамі і прапагандыстамі казачнага эпасу беларусаў былі таксама многія польскія фалькларысты. У 11-м-12-м тамах часопіса «Zbiór Wiadomości do Antropologii Krajowej» (1887–1888) А. Кіркор надрукаваў больш за 50 беларускіх казак. Ён падкрэсліваў у прадмове да зборніка У. Вярыгі «Podanis białoruskie» (Львоў, 1889) вялікае значэнне матэрыялаў зборніка для вывучэння мовы і быту беларусаў.

Прыкметнай з’явай у славянскай і беларускай фалькларыстыцы стаў фундаментальны збор М. Федароўскага[20], у якім надрукавана мноства беларускіх народных казак, песень, прымавак. Адным з першых сярод збіральнікаў беларускага казачнага эпасу ён звярнуў увагу на ўмовы бытавання казак і на казачнікаў.

Адзначаючы вялікі ўклад у сусветную фалькларыстыку прац названых вышэй збіральнікаў вусна-паэтычнай творчасці народа, варта заўважыць, што многія з іх з’яўляліся прадстаўнікамі міфалагічнай школы і прытрымліваліся думкі, што большасць сюжэтаў і вобразаў фальклорных твораў бяруць пачатак ад старажытных міфаў. Менавіта на такіх пазіцыях стаяў А. Кіркор. На самай жа справе міфалагічная школа не аказала істотнага ўплыву на дзейнасць беларускіх фалькларыстаў, як, дарэчы, і гістарычная школа. У большасці сваёй

Скачать книгу

16

Киркор А. Языческие обычаи на Белой Руси. Вильна, 1839; Ён жа. Пра літаратуры брацкіх славянскіх народаў. Кракаў, 1874; Ён жа. Літоўскае Палессе // Живописная Россия, 1882. Т. 3, ч. 1–2; Ён жа. Беларускае Палессе // Там жа; Ён жа. Этнографический взгляд на Виленскую губернию // Вестн. императорского Русского географического общества. 1857. Ч. 20; 1858. Ч. 21 (са слоўнікам беларускай гаворкі).

17

Булгаковский Д. Пинчуки: этнографический сборник: песни, загадки, пословицы, обряды, приметы, предрассудки, поверья, суеверия и местный словарь. СПб., 1890.

18

Довнар-Запольский М. Песни пинчуков. Киев, 1895.

19

Янчук М. По Минской губернии: заметки из поездки в 1886 г. М., 1889.

20

Federowski M. Lud bialoruski na Rusi Litewskiej. Krakow, 1897. Т. 1; 1902. Т. 2; 1903. Т. 3.