ТОП просматриваемых книг сайта:
Святло далёкай зоркі. Уладзімір Касько
Читать онлайн.Название Святло далёкай зоркі
Год выпуска 2014
isbn 978-985-06-2370-6
Автор произведения Уладзімір Касько
Жанр Биографии и Мемуары
Издательство Вышэйшая школа
Аб жыцці і творчасці А. К. Сержпутоўскага можна даведацца з нарыса В. К. Бандарчыка і А. С. Фядосіка (выдадзены ў 1966 г. у выдавецтве «Навука і тэхніка»). У ім сцісла характарызуюцца апублікаваныя вучоным фальклорныя зборнікі, раскрываюцца адносіны збіральніка да новых з’яў у народнай творчасці. Асаблівы акцэнт зрабілі аўтары на творах сацыяльна-палітычнага напрамку і, на жаль, значна менш месца ўдзялілі творам, якія адлюстроўваюць маральна-этычныя і сямейныя праблемы. Недастаткова, на наш погляд, раскрыта ў нарысе месца Сержпутоўскага ў славянскай фалькларыстыцы, адсутнічаюць супастаўленні яго прац з вынікамі дзейнасці іншых беларускіх фалькларыстаў.
Асобныя бакі збіральніцкай, навуковай дзейнасці А. К. Сержпутоўскага разглядаліся ў свой час у працах В. К. Бандарчыка[1], І. К. Германовіча[2], Л. Р. Барага[3], М. Я. Грынблата[4], К. П. Кабашнікава[5], I. М. Лушчыцкага[6], М. Р. Ларчанкі[7]. Аднак большасць названых вышэй даследчыкаў выкарыстоўвалі матэрыялы Сержпутоўскага толькі ў сувязі з даследаваннем пэўных праблем і не разглядалі ролю вучонага ў развіцці беларускай этнаграфіі і фалькларыстыкі, не звярталіся да архіўных крыніц.
У апошняе дзесяцігоддзе з друку выйшлі кнігі «Палескі дзівасіл. Беларускія народныя прыказкі, прымаўкі, выслоўі» (2005), «Русальная нядзеля. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў» (2009), «Гняздоўе белых буслоў. Казкі і апавяданні беларусаў-палешукоў» (2010), «Чароўны човен. Казкі і апавяданні беларусаў Слуцкага павета» (2012), якія раскрываюць збіральніцкую, навуковую, даследчую дзейнасць славутага беларускага вучонага.
У аснову працы, якая прапануецца ўвазе чытачоў, пакладзены зборнікі А. К. Сержпутоўскага «Сказки и рассказы белорусов-полешуков» (1911), «Казкі і апавяданні беларусаў з Слуцкага павету» (1926), «Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў» (1930) і іншыя яго фалькларыстычныя, этнаграфічныя, літаратурныя, мовазнаўчыя працы, а таксама матэрыялы, прыцягнутыя да вывучэння з забытых кніг, часопісаў, газет. Акрамя таго, у архіве Расійскага этнаграфічнага музея (РЭМ), Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве, навуковым архіве Рускага геаграфічнага таварыства (РГТ), архіве Акадэміі навук Расіі, архівах Дзяржаўнага Рускага музея, Інстытута рускай літаратуры (Пушкінскі дом), Дзяржаўнай публічнай бібліятэкі імя Салтыкова-Шчадрына,
1
2
3
4
5
6
7