Скачать книгу

знайшлі своеасаблівы працяг, былі “пераплаўлены” і незвычайным чынам “уплецены” ў тканіну твораў многія матывы найвядомейшых паэтаў свету (П. Верлена, Авідзія, Г. Гейнэ, Ф. Шылера, І. В. Гётэ, А. Пушкіна, А. Майкава і інш.), вершы якіх ён перакладаў. Пры гэтым М. Багдановіч цалкам знаходзіўся ў нацыянальнай стыхіі: у звароце да роднай зямлі, да краю, да гісторыі, узнаўляючы дух, быт і быццё беларусаў. Адзіны прыжыццёвы зборнік паэзіі М. Багдановіча “Вянок” стаў класічным.

      У залаты фонд чалавечай культуры можна занесці ўсю творчасць гэтага паэта, рэалістычнага, касмічна-планетарнага, узнёслага і адухоўленага. У паэзіі М. Багдановіча выяўляюцца адзіныя цуды на зямлі (І. Кант), зорнае неба над галавою і маральны закон, што ўнутры кожнага з нас. У зямным паэт бачыць незямное, схіляючыся ў пашане перад чалавекам і Богам, у зорках і дрэвах, снегавых завеях і веснавым цвеце, у маладых парываннях і народнай памяці, у барацьбе святла і ценю – будучыню Беларусі.

      Такім чынам, у ХХ ст. беларуская літаратура ўвайшла ўзмужнелай, распрацаванай у жанравых і стылёвых адносінах, псіхалагічна заглыбленай, папаўняючы агульныя здабыткі еўрапейскай і сусветнай культуры.

      Літаратурны рух на Беларусі ў 20-30-я гады ХХ ст.

      Вялікім ажыўленнем літаратурнага жыцця і актыўнымі ідэйна-мастацкімі пошукамі характэрныя 20-я гады ХХ ст. Гэта быў бурлівы час, час перамен, намаганняў адразу вырашыць усе праблемы мастацкага спасціжэння рэчаіснасці, “адкрыць” неадкрытае раней. Аднак пісьменніцкія сілы панеслі страты: 25 мая 1917 г. у Ялце памёр М. Багдановіч.

      Янка Купала пэўны час жыў у Смаленску. У 1919 г. ён пераехаў у Мінск, дзе яму давялося перажыць не адну змену ўлад, не адну акупацыю. Прыходзілі і адыходзілі з беларускай зямлі кайзераўскія захопнікі, пэўны час тут панавалі белапольскія акупанты, а затым на доўгія гады ўсталяваліся на нашай зямлі бальшавіцкія, савецкія парадкі. Я. Купалу было нялёгка прыстасоўвацца да новых улад і да новых абставін. Глыбока перажываў паэт за лёс беларускага народа, трывожыўся за будучае Бацькаўшчыны. Шмат давялося перанесці пакут і страт народнаму паэту і ў асабістым плане на яшчэ даволі працяглай жыццёвай дарозе свайго шчымліва-балючага лёсу. Былі, несумненна, і светлыя хвіліны жыцця, але скруха і трывога не пакідалі паэта праз многія гады ў апошнія перыяды жыцця і творчасці.

      Калі заканчвалася Першая імперыялістычная вайна, Якуб Колас знаходзіўся на Румынскім фронце, цяжка хварэў, дэмабілізаваўся, жыў пад Курскам, на радзіме жонкі, Марыі Дзмітрыеўны Каменскай, дзе працаваў настаўнікам, інспектарам народных вучылішч. У Мінск Я. Колас пераехаў толькі ў 1921 г., адразу пасля таго, як Мінск быў канчаткова вызвалены ад інтэрвентаў.

      Цішка Гартны ў Петраградзе выдаваў газету “Дзянніца”, затым быў сакратаром Белнацкама пры Наркамаце РСФСР, прымаў актыўны ўдзел у станаўленні савецкай улады на Беларусі. Максім Гарэцкі стала супрацоўнічаў у газетах “Звязда” і “Известия Смоленского Совета”. Вядомы паэт Алесь Гурло жыў у Петраградзе. У 1921 г. з Сімбірскай губерні, дзе, далёка ад радзімы,

Скачать книгу