Скачать книгу

адухоўленыя сілы народа, якія той чэрпаў з паўсядзённага яднання з роднай прыродай, каб скіраваць іх на пераўтваральную дзейнасць.

      Адам Гурыновіч (1869–1894) рана, яшчэ ў студэнцкія гады, падчас вучобы ў Пецярбургу, далучыўся да беларушчыны, пачаў збіраць фальклор, складаць вершы па-беларуску Пісаў на трох мовах: рускай, беларускай, польскай. Спачатку пісаў на беларускай мове пракламацыйныя вершы ярка выражанага агітацыйнага зместу, потым з-пад яго пяра з’явіліся творы філасофскія, лірычныя, песенна-народнага складу, самабытныя і змястоўныя (“Што ты спіш, мужычок…”, “Перш душылі паны…”, “Што за звук ды так громка раздаўся…”, “Сцямнела на дворы і ціха кругом…”, “Да жніва”, “Раз у Зольках, у дзярэўні…” і інш.).

      Глянь! Іны мужыкі

      Уставаць пачалі.

      Што я? хто за такі? —

      Раздумываць сталі:

      Ці я звер? Ці я птах?..

      Ці я скаціна?

      Ці ж здаецца мне так,

      Што людска дзяціна?

      Адам Гурыновіч

      А. Гурыновіч раскрываў нялёгкія шляхі беларускага народа да самапазнання, марыў аб сацыяльнай і духоўнай незалежнасці беларусаў.

      З марай пра лепшую долю народа, з надзеяй на светлую будучыню заканчвалася ХІХ стагоддзе.

Пытанні для кантролю

      1. Калі сфарміраваўся рэалізм як асноўны напрамак у літаратуры?

      2. Што ўваходзіць у паняцці “рэалізм”, “рамантызм”?

      3. Назавіце творы рэалістычнага кірунку ў беларускай літаратуры.

      4. Чаму Ф. Багушэвіча можна назваць заснавальнікам крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры?

      5. У чым вы бачыце адметнасць біяграфіі пісьменніцы Элізы Ажэшкі?

      6. Якія асноўныя рысы беларускага нацыянальнага характару знайшлі адлюстраванне ў аповесці Э. Ажэшкі “Хам”?

      7. Асоба К. Каліноўскага ў беларускай гісторыі.

      8. Якія асноўныя тэмы, ідэі, вобразы паэзіі Я. Лучыны?

      Шляхі развіцця беларускай літаратуры першай паловы ХХ ст.

      Беларускае друкаванае слова: “Наша доля” і “Наша ніва”

      Пачатак новага стагоддзя для развіцця беларускай літаратуры бы п у многім спрыяльным. Дзякуючы творчасці пісьменнікаў-дэмакратаў у беларускай літаратуры набірала сілу грамадзянская лірыка. Паступова выкрышталізоўваліся характэрныя рысы беларускай літаратуры: дэмакратызм і рэалістычны змест, крытычны пафас, імкненне да філасофскага паглыблення. Беларускі народ адкрываўся свету, выяўляліся адметныя рысы нацыянальнага характару. ХХ стагоддзе несла беларускай літаратуры новыя падзеі і новыя расчараванні. На рэвалюцыйнай хвалі ажыўлялася нацыянальна-культурнае жыццё беларусаў.

      У Мінску пачала выходзіць газета “Северо-западный край” (1902–1905), у якой дэбютаваў першым вершам на беларускай мове Янка Купала. Пад уплывам рэвалюцыйнага абуджэння 1905–1907 гг. была знята забарона з друкаванага беларускага слова. Беларуская літаратура станавілася

Скачать книгу