Скачать книгу

– ачысціць родную зямлю ад набрыдзі, заразнай пошасці, выполваючы іх, як пустазелле, з нашых палёў і ніваў, знішчаць, выглядаючы ў снайперскі прыцэл, як нейкіх дзікунскіх казюрак, мошак, жучкоў-караедаў, калі глядзець на іх здалёку, як ненавісных пачвар.

      “Дзеля жыцця на зямлі” беларускія паэты, сучаснікі і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, імкнуліся па-мастацку асэнсаваць бессмяротны подзвіг народа, які стаў на абарону сваёй Радзімы, гераічны пачатак у характары народа, што меў глыбокія карані.

      Апошнюю кулю сваім парабелуме, кажа аўтар, трымае ротны палітрук не для сябе, але каб “загнаць у зямлю” яшчэ хоць аднаго ворага (“Апошняя куля”).

      Пяру Панчанкі належыць цыкл выдатных вершаў, якія аб’яднаны ў “Іранскі дзённік”: “У Тэгеране”, «Слухаючы “Перапёлку”», “Сустрэча з бярозай”, “Што я думаў, гледзячы на Каспійскае мора”, “Апяваў Адам Міцкевіч”, “Рамантыка”, “Малярыя”, “Караван”, “Мы першы раз за межамі Радзімы…”. Лірычны герой у вершах “Іранскага дзённіка” паўстае палымяным патрыётам роднай краіны, верным сынам Беларусі, франтавіком, які думамі і справамі гатоў набліжаць доўгачаканую перамогу. З “прыільменскіх балот” трапіў паэт у сонечную краіну, прайшоў упершыню па зямлі нейтральнай дзяржавы, не губляючы форсу салдата-пераможца: “Тужэй падцягваем франтавыя дзягі, глянцуем боты, чысцім шынялі”.

      Франтавая лірыка П. Панчанкі разам з вершамі А. Суркова, К. Сіманава (“Темная ночь”, “Землянка”, “Жди меня”, “Ты помнишь, Алёша, дороги Смоленщины” і інш), песеннай лірыкай М. Ісакоўскага, М. Блантара і іншымі выдатнымі творамі той пары стала яркай і незабыўнай, надзвычай уражлівай старонкай мастацкай творчасці ў галіне слова. Уклад беларускіх паэтаў ва ўслаўленне гераізму і непераможнасці народа на дарагой і любай сэрцу роднай Беларусі асабліва важкі.

      У празаічных мастацкіх палотнах подзвіг народа ў гады вайны ўвекавечылі “па жывых слядах” часу празаікі М. Лынькоў і К. Чорны. У зборніку “Астап” М. Лынькоў расказаў пра гераічны ўчынак простага селяніна, які паўтарыў подзвіг кастрамскога мужыка Івана Сусаніна, што аддаў жыццё за Радзіму, завёў палякаў-ляхаў у балоты. Беларускі селянін Астап таксама не пашкадаваў уласнага жыцця дзеля таго, каб адвесці бяду ад родных яму людзей, завёў фашысцкіх прышэльцаў у непралазны лясны гушчар, дзе яны і загінулі.

      Кузьма Чорны за гады вайны стварыў шэраг мастацкіх палотнаў – раманы і аповесці “Пошукі будучыні”, “Скіп’ёўскі лес”, “Млечны шлях”, “Вялікі дзень”. Раманы філасофскага напаўнення малявалі выбар і лёс беларускага народа на краі абрыву – у час ваеннага ліхалецця, змагання з чужынцамі. Чарговы раз беларуская зямля стала арэнай бітваў. Ад народнага лубка, анекдота, звычайнай бытавой сцэнкі, якая адбывалася ў праслаўленай сваімі неверагоднымі здарэннямі вёсцы Галаскі, адштурхоўваецца празаік К. Чорны ў апавяданні “Вялікае сэрца”, каб раскрыць самабытнасць, арыгінальнасць, мужнасць беларускага нацыянальнага характару.

      Незалежнасць сённяшняй Беларусі асветлена Вялікай Перамогай. Менавіта за важкі ўклад у разгром нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Скачать книгу