ТОП просматриваемых книг сайта:
Мосцік над вечнасцю (зборнік). Сяргей Ваганаў
Читать онлайн.Название Мосцік над вечнасцю (зборнік)
Год выпуска 2016
isbn 978-985-7144-40-2
Автор произведения Сяргей Ваганаў
Серия Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
Издательство Электронная книгарня
Гэтае сумнае адкрыццё я зрабіў, калі чытаў у камп’ютары ліст ад стрыечнага брата з Казані. Якраз на тым месцы, дзе ён паведамляў пра хлеб, я пачуў брудную лаянку за сцяной, што аддзяляе мяне ад суседзяў: «Пайшла ты ў ж… са сваёй эканоміяй!»
Трэба сказаць, што суседзі мае – маці з дачкой, зяцем, унукам і ўнучкай – людзі ціхія, ні крыку, ні ляманту ад іх я ніколі не чуў. Гаспадыня заўсёды віталася стрымана, маўклівым кіўком галавы, адпаведна сваёй даволі высокай, наменклатурнай яшчэ ад савецкага часу, пасадзе. Праўда, як толькі страціла па ўзросце пасаду, стала больш добразычлівай, пры сустрэчах цікавіцца як жыццё…
І вось на табе, на дачку – «пайшла ты…»! Вайна!
Раптам падумаў: «А я ж таксама што ні дзень безнадзейна б’юся з жонкай і ўнучкай, каб тушылі за сабой святло, не лілі залішне ваду, калі мыюцца, а посуд шаравалі пад тонкім струменьчыкам…»
Пра сябе ж ведаю, што звычка эканоміць нарадзілася з таго даволі далёкага ад апошняй вайны часу, калі маці падкручвала кнот смуроднай газоўкі, каб святла, што кідала на столь жахлівыя цені, хапіла да раніцы…
Але сёння што за вайна?!
Ціхая, малапрыкметная, але сапраўдная вайна пад дахамі – з лініяй фронту, што пралягае праз сем’і, з тэрорам «жыровак» і ахвярамі ў выглядзе зруйнаваных адносінаў…
Вайна, якую распачала дзяржава.
Дарэчы, гэта традыцыйны занятак і былой савецкай, і цяперашняй незалежнай нашай дзяржавы, любімая гульня – правакаваць вайну людзей супраць людзей, толькі каб не супраць яе.
«Мама, – піша брат, – у 47-м годзе паехала ў Казань шукаць свой дыплом аб вышэйшай будаўнічай адукацыі, які адабралі пры яе арышце і ссылцы пасля расстрэлу бацькі ў 37-м. Калі знайшла, гэта адразу зрабіла яе ІТР, якім больш давалі хлеба. Раней адразалі ад буханкі, а цяпер мелі цэлую…».
Прычым тут, спытаеце вы, наша «квітнеючая» дзяржава?
Прытым, што, усталёўваючы так званыя нормы спажывання, зноўку пачала «адразаць ад бохана» і, сама збяднелая ўшчэнт, заўзята вучыць беднату эканоміць і вышукваць «ворагаў». Нават вакол сябе.
Нядоўга, аднак, цягнулася «мірнае суіснаванне». Вайна!
Як узбудзілася раптам, пайшло ў атаку дзяржаўнае чынавенства! То міністр, то намеснік… То прэм’ер, то віцэ…
Апошнюю натацыю ад імя дзяржавы прачытала сп. Ермакова: «У рэшце рэшт, чалавеку не многа трэба! А на жыццё скардзяцца, як правіла, не самыя бедныя. Вы памятаеце пратэставыя акцыі, калі ледзь падаражэла паліва? Хто пратэставаў? Людзі на крутых іншамарках… Так, сёння трэба эканоміць, лічыць. Але так жыве ўвесь свет».
Такі вось «класавы падыход» захавальніцы пазычанага валютна-залатога рэзерву.
Так, у краіне ёсць бізнесоўцы, але бізнес-класа няма.
Ёсць прадпрымальнікі, але «сярэдняга класа» няма. Амаль усё насельніцтва ператварылася, так бы мовіць, у «эканом-клас», які на сабе пазнае зараз вялікую, нават лёсавызначальную розніцу паміж «лічыць грошы» і «лічыць апошнія грошы»…
…Праз які тыдзень я ледзь