ТОП просматриваемых книг сайта:
Мосцік над вечнасцю (зборнік). Сяргей Ваганаў
Читать онлайн.Название Мосцік над вечнасцю (зборнік)
Год выпуска 2016
isbn 978-985-7144-40-2
Автор произведения Сяргей Ваганаў
Серия Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
Издательство Электронная книгарня
Чаму ж сёння я не магу намацаць тую шчымлівую чалавечую сувязь паміж вайной, што дагнала Ігара, і тым вядром пяску, якое ён высыпаў разам з намі на патрыятычны курган?
Ці не таму, што з таго вядра пачало набіраць сваю фальшывую моц услаўленне быццам бы гераізму і мужнасці народа, а насамрэч – услаўленне ўлады, якая скарысталася пачуццямі людзей, іх памяццю дзеля свайго манументальнага ўсталявання, здавалася, на вякі…
Чаму ж сёння я не магу намацаць простую чалавечую сувязь паміж тым першым вядром і вайной, што даганяе апошніх яе ахвяр?
Ці не таму, што і сённяшняя ўлада, учапіўшыся, як ёй здаецца, у вечнасць, аж заходзіцца ў сутаргах афіцыйнага патрыятызму, які раве танкамі на парадах, танчыць пад рытмы гімна на плошчах і б’е галовамі цэглу ў дні немаведама якіх святаў, лезе ў вочы псеўдапатрыятычнымі лозунгамі на дахах дамоў, фальшывымі выявамі звышзадаволеных жыццём, усмешлівых ветэранаў на так званых білбордах…
З дэманстрацыяй такога кшталту патрыятызму мы працягваем сутыкацца на кожным кроку. Нават Хатынь няўлоўным пераводам маральных стрэлак становіцца падставай для нейкай мазахісцкай фанабэрыі – у каго яшчэ было такое! Не гавару ўжо пра «лінію Сталіна», мілітарысцкую прапаганду і бясконцую страляніну з тэлеэкранаў…
Наперадзе, безумоўна, Расія з яе нястрымным уздымам «патрыятычнага духу». Але ж і лукашэнкаўская ўлада са сваімі прыхільнікамі працягвае лічыць усё расійска-патрыятычнае родным, надзімаецца, як быццам і сёння распасціраецца «ад Буга да Курыл».
Гістарычная напышлівасць у той ці іншай меры ўласціва любой дзяржаве, вялікай асабліва. Але для дэмакратычнай дзяржавы і яе грамадзян вайна – заўжды зло. Нават калі палітыкі лічаць вайну непазбежнай, адносіны да яе і ў палітыкаў, і ў грамадзян – як да непазбежнага зла.
Мне здарылася наведаць у Вашынгтоне Музей амерыканскай гісторыі. Дарэчы, бясплатны. Там поўна школьнікаў – без усялякіх экскурсіяў і ідэалагічнага прымусу яны вольна гуляюць па залах, пазнаюць гісторыю Амерыкі, ваенную ў тым ліку. Уявіць іх у якасці суб’ектаў «ваенна-патрыятычнага выхавання» немагчыма. Упэўнены, што такога словазлучэння няма нідзе ў цывілізаваным свеце – настолькі відавочна вар’яцтва намаганняў выхоўваць патрыётаў на вайне.
Я не лічу сябе спецыялістам па выхаванню патрыётаў, але ўпэўнены: рабіць з вайны, з яе крывавых параз і, тым больш, крывавых перамог выток патрыятычных пачуццяў – амаральная справа…
…Нехта абураўся: як можна браць грошы, нават такія мізэрныя, за патрыятычны ўздым на вышыню «ўсенароднай славы»?!
Гістарычна курганамі пазначаюцца месцы старажытных пахаванняў.
Цяжка сказаць, калі пад «Курганам Славы» будзе назаўжды пахаваны так званы савецкі патрыятызм. Вельмі танны патрыятызм, якому, як раптам высветлілася, грош цана.
У адрозненне ад таго вядзерца жоўтага, уперамешку з глінай і дробнымі каменьчыкамі пяску, што падсыпаў некалі ў падмурак памяці Ігар