Скачать книгу

што ў гета не быў… Колькі год кніжка стаяла ў бацькоўскай бібліятэцы на бачным месцы, а потым знікла…

      Знікла адусюль.

      Так пачыналася другая, ідэалагічная ліквідацыя Мінскага гета ў межах «канчатковага вырашэння габрэйскага пытання» па-сталінску.

      Я вось думаю: чаму ў фільме АНТ так няўцямна ўзгадана пра Гірша Смоляра і існаванне ў гета нейкага супраціву, а пра ягоную кніжку «Мстители гетто» – ані слоўца? Кніжку, з якой, дарэчы, нягледзячы на забарону, колішні Інстытут гісторыі партыі злічаў усё, што таемна даследавалася пра Мінскае гета…

      Дык вось, чаму? Ці не таму, што фільм, так бы мовіць, трапіў ў прайм-тайм, то бок у зручны для ягоных стваральнікаў час ідэалагічнага «новабуду» ў стаўленні ўладаў да «габрэйскага пытання». Ахвяры, жахі, помнікі, жалобныя мітынгі з удзелам афіцыйных асоб? Колькі заўгодна. Масавы ўдзел габрэяў, у тым ліку з гета, ва ўзброеным супраціве нацызму? Праз зубы. Дзяржаўны антысемітызм у СССР і на постсавецкай прасторы? Калі не табу, то маўчок.

      У фільме цытуюцца «Адмысловыя правілы ратавання» невядомага аўтарства, якія нібыта існавалі ў Мінскім гета: «Не высоўвайся, сядзі ціха. Прыкінься, што цябе тут няма. Не глядзі ў вочы нацыстам і паліцаям. Дзеля выратавання прыдатны ўсе сродкі, акрамя здрадніцтва – даносчыкаў немцы забіваюць таксама. Калі ў цябе ёсць грошы, паспрабуй выкупіць сваё жыццё, але не спадзявайся, што яго табе прададуць…» І апошняе: МАЛІСЯ… Не ведаю, ці насамрэч існавалі такія правілы, ці гэта літаратурнае падсумоўванне трагічнага досведу жыцця на мяжы смерці. Але дакладна ведаю, якое правіла існавала насамрэч, і пра якое забыліся стваральнікі фільма: ЗМАГАЙСЯ!

      Практычна ўсё, што ёсць ў гэтым фільме, ёсць у кніжцы Гіршы Смоляра. Але ўсяго, што ёсць у кніжцы Гіршы Смоляра, у фільме няма.

      Нічога з дзясяткаў фактаў падпольнага і партызанскага супраціву вязняў гета. Нічога з мноства лічбаў і прозвішчаў, у тым ліку здраднікаў і нацысцкіх памагатых з боку габрэяў. Нічога з трагічных і гераічных лёсаў мсціўцаў і барацьбітоў…

      Так, ёсць жудасная гісторыя, паводле аўтараў фільма – «хроніка» Мінскага гета.

      Але ёсць яшчэ гісторыя гісторыі Мінскага гета, якая пачалася менавіта з кніжкі Гіршы Смоляра – падпольшчыка, партызана, пісьменніка, журналіста – яшчэ ў 1947 годзе, першай у СССР.

      Гісторыя забаронаў, афіцыйнага замоўчвання і палітычна-крымінальнага пераследу. Але не толькі.

      Па-за межамі забаронаў і афіцыйнага замоўчвання гэтая гісторыя налічвае сотні ўспамінаў і дзясяткі навуковых даследаванняў, мноства газетных артыкулаў і фотаздымкаў… Неяк дзіўнавата бачыць аўтараў «Хронікі…» у якасці першаадкрывальнікаў, якія «Работали в архивах Америки, Германии, Беларуси… В конце концов… удалось воссоздать картину трагедии».

      Трэба было працаваць у архівах, каб суправаджаць тэкст шырокавядомымі кадрамі з Варшаўскага гета. Пра гэта, праўда, аўтары папярэджваюць, спасылаючыся нібыта на забарону немцаў здымаць у Мінску. Каму забарона – самім сабе? У Варшаве можна,

Скачать книгу