ТОП просматриваемых книг сайта:
Мосцік над вечнасцю (зборнік). Сяргей Ваганаў
Читать онлайн.Название Мосцік над вечнасцю (зборнік)
Год выпуска 2016
isbn 978-985-7144-40-2
Автор произведения Сяргей Ваганаў
Серия Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
Издательство Электронная книгарня
А дзеля чаго тая праўда?
Адказ я знайшоў у кніжцы Гіршы Смоляра. Усё ж бацька схаваў яе не зусім.
Дзве рэчы я захоўваю ў гэтай кніжцы – уласную памяць і верш «Над Ямай», падораны Рыгорам Барадуліным.
«Галовы сьхілім / Над жахлівай Ямай. / Яна нямая, / Бо ня мае дна. / …Па радасьці і па бядзе браты, / Мы ўсе стаім / Над апраметнай Ямай…»
Усе?
Па кім маўчыць звон
Адзначаліся 70-я ўгодкі хатынскай трагедыі. Ад улады шчыраваў на мітынгу-рэквіеме сп. Кабякоў. Прамармытаўшы нешта звыкла няўцямнае пра памяць аб загінулых, ён запэўніў журналістаў, што «…кіраўніцтва краіны робіць усё, каб у нас не скралі перамогу…»
«Перамогу», мабыць, скрала нейкая дзяўчына з Барысава, з тамтэйшага медкаледжа. З нервовым хіхіканнем адказваючы пад дыктоўку настаўніцы на пытанне, дзеля чаго яе разам з іншымі студэнтамі прывезлі ў Хатынь, дзяўчо зусім заблыталася паміж рэквіемам і юбілеем, трагедыяй і святам.
Узгадалася, як упершыню я прывёз у Хатынь унучку. Праз 15 гадоў ад яе нараджэння і роўна праз 65 – ад хатынскай трагедыі.
Не магу сказаць, што прапанову паехаць у Хатынь яна ўспрыняла з вялікім жаданнем. «Нам у школе распавядалі… Але калі хочаш, давай з’ездзім».
У Хатыні яна прыціхла, адасобілася, абмінаючы групкі экскурсантаў і затрымліваючыся каля комінаў і калодзежаў, у якіх скурчыліся на зацягнутай лядком вадзе беларускія дваццаткі ды старублёўкі, а важкія замежныя манеты паблісквалі на дне… Потым стала фатаграфаваць аблокі. Дакладней, неба, па якім павольна напоўзвалі адна на адну цёмныя хмары, неахвотна прапускаючы ў блакітныя нябесныя праталіны прахалодны сакавіцкі прамень… Раптам спытала: «Дзеда, а чаму ў Хатыні няма крыжа?»
У Хатыні былі крыжы. Тры крыжы на трох магілах, у якіх праз тры дні пахавалі хатынцаў жыхары навакольных вёсак…
Не ўсе ведаюць, а мне распавядалі ацалеўшыя Уладзімір Яскевіч і абодва Жалабковічы – Віктар і Аляксандр, што Хатынь спалілі двойчы. Апошні раз у жніўні. Мусіць, таму, што сюды вярнуліся тыя, хто выпадкова пазбег неймавернай кары, каго ў вёсцы не было на той дзень… Выкапаў зямлянку паблізу магіл Рудак. Пазбіраўшы апаленыя бярвёны, паставіў хатку Клімовіч. Па вясне зарунелі азімыя – яшчэ з таго, міну- лага жыцця. Але і ў гэтым, згубленым, здавалася, назаўсёды, яны пасадзілі бульбу, пасеялі жыта…
Аляксандр Жалабковіч успамінаў, як у тым палаючым жніўні гарэлі снапы. Тады ж, мімаходзь, карнікі спалілі і крыжы на магілах.
Былі яшчэ крыжы ў Хатыні – на старадаўніх вясковых могілках. Калі будавалі мемарыял, могілкі зрылі. Разам з крыжамі. Вядома, на тых могілках даўно ўжо не было каго хаваць. Але даўнія, дахатынскія магілы – з прозвішчамі і межамі жыцця – яшчэ былі. Сёння, кажуць, дзякуючы вернікам з парафіі лагойскага касцёла, яны быццам адноўленыя. Але я памятаю, як перажывалі Яскевіч і Жалабковічы: навошта было знішчаць старадаўнія