Скачать книгу

проста з бочак?»

      Вядома, я памятаў. Я нават памятаў, дзе прадавалі – у гастраноме насупраць Дома ўрада, што месціўся на першым з пяці паверхаў будынка ў стылі ампір. І не толькі ікру – кансервы «Снатка» з сапраўдных крабаў, вяндліну і кілбасы, ад якіх ішоў галавакружны пах, і селядцы, таксама з бочак, з дзівоснай назвай івасі…

      Яшчэ ў тым жа часе я памятаў цётку Полю. Бразгаючы ўраніцы бітонамі, у галёшах на босую нагу, разносіла яна па начальніках і блізкай да ўлады інтэлігенцыі малако, зрэдку – цяляціну, пералічваючы пасля кожнага продажу пакамечаныя дарэформенныя траякі ды рублі. Ці каштавала сама?

      Памятаў я і Мацея з нарачанскай вёскі Купа, куды ў згаданыя часы ікорна-кілбаснага росквіту пачалі наязджаць з Мінска першыя савецкія дачнікі. Неверагодна худы, да чарнаты высахлы на ветры і сонцы, гарбаціўся – у яго і сапраўды ўжо тады, у трыццаць гадоў нарос горб – ад золку да золку, раз на дні сілкуючыся заціркай і поснай бульбай. Рыбу, якой ў Нарачы было тады зашмат, прадаваў за капейку, сам амаль што не еў…

      І Тафілю, жонку Мацея, адразу і канчаткова аглухлую і знямелую ад ягонага п’янага кулака, запомніў на ўсё жыццё. Нешта мыкаючы, яна аднойчы павяла мяне ў поле, уручыла серп і пачала вучыць, як трэба жаць жытнія каласы і вязаць снапы. Праз паўгадзіны я выдыхнуўся ад гэтай працы і схаваўся ў цень, пад куст на ўскрайку поля. Расплюшчыў вочы бліжэй да вечара – Тафіля ўсё яшчэ вязала снапы…

      І Веранічку памятаю, іхнюю трохгадовую дачушку. Сунуўшы за мурзатую шчочку цукерку – чарговы дачны гасцінец – выводзіла з недзіцячай сур’ёзнасцю: «Добра ў горадзе жывуць – па радыё пяюць і цукеркі ядуць…»

      Ужо тады, падлетак з адносна багатай гарадской сям’і, я намагаўся знайсці і не знаходзіў адказу на пытанне, чаму людзі, якія вырошчваюць і жнуць жыта, самі жывуць надгаладзь. І не жывуць нават, а, як пра тое стала вядома пазней, мільёнамі паміраюць…

      Да адказу, падаецца, бліжэй за ўсіх падступілася Украіна, вызначаючы трагедыю страшным словам – генацыд.

      У розных краінах і часах, аж да сённяшніх, голад касіў і косіць цэлыя плямёны і народы па розных прычынах, сацыяльных ў тым ліку – сухмень, паводкі, войны…

      Але толькі бальшавіцкі эксперымент утварыў Галадамор свядома, у выглядзе сацыяльна-палітычнага праекта, які займеў у савецкіх падручніках назву «ліквідацыя кулацтва як класа». Пад знакам, зразумела, сярпа і молата…

      Некалькі гадоў таму, калі Украіна ці не ўпершыню на ўвесь свет аплаквала ахвяр той «ліквідацыі», расійскі істэблішмент з прыцягненнем тэлегледачоў высвятляў, хто з найбольш крывавых гістарычных асобаў заслугоўвае атаясамлення з Імем Расіі…

      Якое ўжо тут прызнанне генацыду?! Ці хаця б прызнанне права Украіны лічыць генацыдам ліквідацыю голадам і ГУЛАГам спачатку сялянства, а за ім і мільёнаў гарадскога насельніцтва…

      І такога ж права беларусаў, казахаў ды саміх расейцаў…

      Толькі праз гэта сённяшнія пакаленні могуць зразумець, чаму трагедыя камунізму сталася агульным лёсам усіх народаў СССР.

      Але

Скачать книгу