Скачать книгу

ў вадзе расла.

      Цяпер самая смачная рыба – судак, а як даўней, то мне – кялбы. Хоць малыя, але іх многа, як нажарыш! І ментузы. Мянтуз летам пад каменем стаіць. Пайшоў, вілку узяў, да палкі прывязаў – і тыц пад галаву. А найбольш на нераст у бучы лавіліся ментузы. Нерастуюць яны тут вось у двух месцах, зімой у дзекабрэ. І калі рака не замерзшы, то зімой вада чыстая, відаць добра, то грашылі, і ноччу васьцямі лавілі ментузоў.

      Вёска Сутокі

      Канстанцін Тышкевіч (нарадзіўся 5 лютага 1806 г. у Лaгойску):

      «Казённая вёска Сутокі!» – гучна закрычаў стырнавы, калі судна праплывала паўз вялікую вёску на правым беразе Віліі. Я заўважыў, што мясцовыя жыхары павінны былі займацца рыбалоўствам, бо, плывучы па рацэ, шматразова бачыў расстаўленыя на шчупака прынады, на якіх плотка, як нявінная ахвяра людской хітрасці, прыцягвала пражэрлівага шчупака. У пакутах на жалезных кручках з апошніх сіл круцілася. Каманда майго судна заўважыла на рацэ вялікага шчупака ў неўласцівым для гэтай рыбы здранцвенні. Узялі яе трызубцам і пераканаліся, што гэты вялікі шчупак быў падмануты хітрыкамі рыбака, праглынуў кручок і, раздзіраны балючымі пакутамі, шукаў месца, дзе мог спакойна сканаць, не падазраючы, што гэтым месцам стане для яго лодка вандроўніка, які плыве па Віліі. У гэты дзень яшчэ да захаду сонца мы прысталі да берага ў Сосенцы». 1857 г.

      (З кнігі «Вілія і яе берагі»)

      Казімір Мікалаевіч Ярашонак, 1928 г. н., родам з в. Сосенкі (зап. 2013 г.):

      …У Сутоках было многа хат, якіх дванаццаць-трынаццаць, усіх зняслі, як будавалі водаховішча. Ладная вёсачка была каля ракі самай.

      Вёска Сосенка (78 км/432) Вілейскага раёна Мінскай вобласці

      Януш Андрыеўскі, 1939 г. н.:

      …Самая смачная рыба – судак і шчупак.

      Міхаіл Голуб, 1939 г., мясцовы (зап. 2013 г.):

      …Я не рыбак, рыбу толькі на лучніцу лавіў, васцямі. Спераду каза называлася.

      – А вот у Асіповічах гэта прылада завецца накра.

      – У нас называецца каза. Агонь раскладаеш, смалякі нада. Смаляк у лесе з карчоў дабывалі. Я на трактары рабіў. Тросам выцягнеш корч, бывае каторы сарвецца, вярхушка. Прывязеш дадому. Паколеш. Што на дровы, што на смалякі. Загатовіш тых смалякоў дзве вярсты. Вярста – мера такая, гэта зложаныя ў паленніцу смалякі вышынёй мэтра паўтара і дліной 5 мэтраў. Само палена дліной паўмэтра. И за восень усе спальвалі. Пачыналі ў самую восень, у глухую восень. Каб цёмныя ночы, і тады палучаецца. І каб не было ветра, калі такі вецер, ужо не паедзеш. Панімаеш, вада каб была чыста, не рабіла. Спічку запаліш – правяраеш, спічка гарыць прама, як свечка, і ўсё, паехалі. Нагружаеш лодку. А лодкі былі пласкадонкі. Адзін стаіць уперадзе. Ну, як называецца, на адну крывульку, у лодцы, як лічылі, прымерна пяць рагацін, ці крывулек. Ён на першай, ну і заднюю не закладаеш. А так што пасярэдзіне – накладаеш смалякоў – і паехалі. Ён, каторы б'ець, – уперадзі, канчаецца гарэць – раз, падкінець. Мы ездзілі і па вадзе, і пад ваду. Лепі ехаць спачатку пад ваду, у Сутокі. Бо туды едзеш –

Скачать книгу