ТОП просматриваемых книг сайта:
Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі. Міхась Міхалевіч
Читать онлайн.Название Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі
Год выпуска 2017
isbn 978-985-7180-09-7
Автор произведения Міхась Міхалевіч
Жанр Хобби, Ремесла
Издательство Электронная книгарня
Вільля памялела пасля вайны, як лясы пачалі рэзаць. Зараз гэта не рака, а нейкае непаразуменне. Вышэй Пагоста – яна канава. Зрабілі канавамі Сластоўку, Кабылянку і ўсе малыя рэчкі, што даўней неслі ваду ў Вільлю. Балоты паасушалі, і няма ніякага адстойніка, каб дзе муць садзілася. Уся гэта муць ідзе адразу з поля ў Віллю. Нават ракаў не стала ў рацэ. Першы раз ракаў вывелі, як прыйшлі Саветы і сталі “моллю” ці як тутэйшыя казалі “быдлам”, а не плытамі сплаўляць лес. Не любілі яны(ракі) кару, іх тады знішчылі. У нас платагонаў звалі штырнікі. А после як перасталі моллю слаўляць лес, у 60-70-х ракі паявіліся ў Віллі зноў, не то што многа іх было, як даўней, але ўжо пападаліся. А як зрабілі вадахранілішча, то ўсё, ракі зніклі зусім. Самую вялікую рыбіну злавілі ў Кастыках гадоў 75 назад. Рака была перагарожана бомаю, якраз вышэй царквы, напроць Яўгеля, сабралася бярвенне, затор. І вось людзі заўважылі, што адным месцам бярвенне стала падымацца, як хто боўтаеца і кратае знізу. Сказалі рыбаку аднаму, ён пабяжаў па бярвеннях і ломам ці бусаком і забіў тую рыбіну. Рыбіна была страшэнная, калі нёс на плячах, то цягнулася па зямле: больш чым паўтара метра. Тая рыбіна была тут невядомая, з мора прыйшла.
Леску і нават сеткі вязалі з воласа конскага хваста. Найлепш калі конь быў белы, тады волас быў без колеру, у вадзе нявідзімы для рыбы, так у нас на Чапельшчыну была толькі адна белая кабыла, усе за хлапцы ёй ганяліся. Гаспадар шкадаваў кабылу, рабіўся шалёным згледзіўшы, як хто рваў валасок з хваста, мог і адмясіць як не ўцячэш, і ўжо так злосна лаяўся і кляў, калі хто даносіў на якога хлапца. Такім чынам мы змалку па своему зразумелі, чаму Пільсудскі, ці іншыя маршалы і магутныя уладары краін паважалі і любілі выязжаць на парады менавіта на конях белай масці …
Самае вялікае і страшнае разводдзе было ў 1931 гаду. На тым берагу Віллі, напроць цэрквы была леснічоўка – усадзьба лесніка. І за ноч так паднялася вада, што яны на страсе ратаваліся. І скаціну на страху ўсцягнуў. Пачаў страляць з ружжа, і тады людзі з вёскі пачулі, агледзеліся і на лодках пачалі ратаваць.
Вёска Кастыкі (64 км/446) Вілейскага раёна Мінскай вобласці
Мікалай Мікалаевч Заяц, 1937 г. н. (зап. 2007 г., В.В., С., Ю.У. Расш. Ю.У. Зах):
…Усякай рыбы. Не было вудакоў. Адзін чалавек толькі на ўсю вёску. Сто дваццаць двароў у нас вёска была. Дык адзін чалавек толька ў нас. Пойдзіць там, пяць-дзесяць мінут пасядзіць – і любой вядро наловіш. А цяпер дзе ж табе рыба? Электравуды,