Примечания
1
Ігнаці Ходзька – ліцвінскі пісьменнік, нарадзіўся 29 верасня 1795 г. у сяле Заблошчына Вілейскага раёна і 60 гадоў пражыў на Вілейшчыне. Першая аповесць – “Падданы”. У апавяданні “Баруны” апісваецца старэйшая навучальная ўстанова Беларусі, дзе ён вучыўся. Стварыў цыкл “Ліцвінскія вобразы”. Апавяданне “Нататкі квестара” вызначыла з’яўленне новага жанру – гавэндаў у літаратурнай апрацоўцы. “Нататкі” – гэта стылізаваныя пад XVIII стагоддзе мемуары былога маршалка полацкага ваяводы. Прыняў удзел у стварэнні вернападданіцкага “Альбома”, які быў падораны рускаму цару Аляксандру ІІ падчас яго візіту ў Вільню ў 1858 г. Пісьменнік памёр у 1861 г., пахаваны ў фамільным склепе на могілках ля вёскі Войстам Смаргонскага раёна. І. Ходзька (пакуль што) лічыцца класікам польскаў літаратуры, яго творы вывучюць як праграмныя у школе.
2
Канстанцін Піевіч Тышкевіч (5 [17] лютага 1806, Лагойск – 1 [13] ліпеня 1868, Мінск) – археолаг, гісторык, этнограф, фалькларыст з роду Тышкевічаў. У 1842 г. сумесна з братам Яўстахам заснаваў у Лагоўску першы ў Беларусі хатні музей. Канстанцін Тышкевіч таксама быў адным з заснавальнікаў Віленскага музея старажытнасцяў, членам Віленскай археалагічнай камісіі. Актыўна займаўся раскопкамі курганаў на Лагойшчыне, раскапаў каля 200 курганаў. Склаў тапаграфічныя карты замчышчаў і гарадзішчаў. Прапанаваў класіфікацыю знаходак па матэрыяле і спосабе вытворчасці. У 1857 г. арганізаваў экспедыцыю па рацэ Віліі, на аснове чаго напісаў манаграфію “Вілія і яе берагі”, выдадзеную ў Дрэздэне у 1871 г. Справаздачы пра свае археалагічныя знаходкі друкаваў у газеце “Новы час”, якую выдаваў Адам Кіркор у Пецярбургу ў 1868–1871 гг.