Скачать книгу

Мінскай вобласці

      Пётр Міхайловіч Цыгалка, 1950 г. н., мясцовы (зап. 2011 г.):

      …А яшчэ зімой ставілі бучы на наліма. Галоўнае было спачатку паймаць самку ментуза, яе пакідалі ў бучы, а назаўтра вынімалі поўны буч ментузоў, самку зноў пакідалі ў бучы. Налім – самая смачная рыба, але жыды яе не куплялі, бо калі есці галаву, то там ёсь костачка – ну падобна на настаяшчы крыж – дык, мусіць, таму яны і есці не маглі. Па старыцам лавілі сотні піскуноў простым сакам, толькі ваду трэба было спачатку замуціць – тожа смачная рыба – яе лепей за ўсё не смажыць, а тушыць: невялікая, да 30 сантыметраў, але ж без касці, адзін хрыбет. Былі яны жоўтыя такія, па бакам чорныя плямы. Паласатыя. Як вытрасеш іх на бераг – дык уюцца і пішчаць. Няма цяпер ужо піскуноў. Сама цяжка было злавіць язя і на вуду выцягнуць: выпрыгваў і праз галаву круціўся, каб сарвацца; цяжка загнаць і ў сетку – ён і праз верх сеткі скакаў, каб не папасціся.

      А вот бацька расказваў, што больш усяго развялося рыбы ў Вільлі пасля Брэсцкага міру – амаль 19 гадоў праходзіла граніца па Вільлі, па берагу паставілі калючы дрот, а дзе не праходзіла, то ад Мільчанскага маста зрабілі строгую лінію – штрыф шырынёй 20 метраў. Палякі нашых мужыкоў наймалі з сякерамі – вырубалі дзе кусты, дзе дрэва. Ад штрыфа была пагранзона ў 3 кілометры, куды ноччу нельга было заходзіць. І тут дырэктар Мільчанскай школы, лідар мясцовага панства, Аўчыннік, аформіў арэнду ракі. Штоб палавіць рыбы, трэба было купляць за злоты карту лавецку. Меліся тры расцэнкі: на вуду, на сетку-трыгубіцу і на брэдзень; можна было купляць на раз і на месяц. І каб не прыгранічная зона, нічога б з той арэнды не вышла б, але польскія жолнежы, ахраняючы граніцу, пільнавалі і лавілі браканьераў – і рыбакі мусілі зматаць вуды.

      Дык вось тады толькі адзін той Аўчыннік і лавіў у Мільчы сам сабе на вуду рыбу на Вільлі, а астатнія, хто не меў грошы на карту лавецку, вельмі пакутавалі. Жыў тады такі Валодзя Рысік, з 13-га году. Надта ж ён любіў рыбаліць. Дык ён адразу, як у Даўгінаву на плошчы па радыё аб'явілі 1 верасня, што пачалася вайна з германцам, прыляцеў дахаты ў Мільчу, адшукаў свае закінутыя восці і стаў іх істрыць, бучы і сакі латаць ды лесы да вуды і шнуроў ладзіць. Дагадаўся: нешта будзе, будуць змены на Віллі, пагоняць паляка.

      Ужо 15 верасня праляцелі на вескай у напрамку Даўгінава два чырвонавездных самалёта. Надышло 17 верасня (1939 г.), раніцай акраз кароў выганяў, гляджу – нейкі топат у нас па вёсцы, там, дзе брук паложаны быў на Слабаду. Гляджу – гэта бягом усе салдаты, уперадзе гэты Бацьмага, сяржант, і за ім пагранічнікі. Усе з аружыем – і бягом праз Слабаду на Будслаў. Бой быў толькі на іншых стражніцах: у Вардамічах з пяці да сямі, у Пагосце Комар прыняў бой, яго і чатырох забілі і пахавалі ля дарогі. Бой быў у Гняздзілаве і ў Камені. Удзень схадзіў да бальшака на Пагост сустрэць бальшавікоў, мо каго і запытаў з камадзіраў, ці можна да ракі падходзіць парыбаліць, а можа, і не асмеліўся запытацца. Чырвонаармейцам было не да тутыйшых. Многія гэта адразу зразумелі, адразу ў першы дзень жа разграбілі стражніцу ў Даўгінаве: хто

Скачать книгу