ТОП просматриваемых книг сайта:
Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі. Міхась Міхалевіч
Читать онлайн.Название Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі
Год выпуска 2017
isbn 978-985-7180-09-7
Автор произведения Міхась Міхалевіч
Жанр Хобби, Ремесла
Издательство Электронная книгарня
Леакадзія Іванаўна Навойчык (дзяв. Путрыч), 1924 г. н. (зап. 2013 г.):
…Мой бацька зваўся Ясь. Па суседству жылі Рачыцкія, дзе зараз гэта хата. Жыла я тут і пры Польшы. Граніца праходзіла зусім блізка. Пераходзілі граніцу, каму трэба, найбольш у Камені. У нас, у Бакуньках, было вельмі строга. На граніцэ быў вялікі лес. І зараз відаць за ракой, дзе высокі лес, гэта ўжо былі бальшавікі. І рыбу можна было тут лавіць. Самая вялікая рыба ў рацэ – шчупакі. Былі і плоткі. Рака гэта – Вільля. Красіва тут і харашо, праўда? Вокны хат глядзяць на раку, бо там юг. Зімой замярзала – і канём пераезжалі. Дровы ж з лесу вазілі праз Віллю. Лавілі рыбу волакам. Лавілі і сакам. Калі хто адзін, то мог лавіць адзінокім сакам. Самая смачная – мянтуз і шчупак. І салілі рыбу, і жарылі. Усё было так, як сейчас, яшчо, можа, і лучше. Зямля на гародзе – вось паглядзіце: адзін пясочак, але вот дзіва, расце ўсё. Неплоха расце, вось паглядзіце. А кажыцца, ні грама няма глебы. Даўней ваду з ракі пілі. І цяпер, калі вельмі захочацца, бывае, нап'ешся, бо вада з ракі надта ўкусная. Купацца я ўмею, не так каб сільна, але так, каб паплаваць па раке сваей. Усе дзеці ў Бакуньках раней умелі плаваць. Даўней па раце лаўкі сплаўлялі. Лаўкамі у нас звалі плыты.
Здзіслаў Навойчык, 1917 г. н., мясцовы (зап. яго пляменнік Лявон):
…Сама лепей рыба лавілася на рацэ, як па ёй ішла граніца. Граніца па Вільлі і Поне ішла з Саланога да Бакунек. Ад Бакунек да Саланога кілометраў 20, ну а па рацэ ўсіх 30. Польскія пагранічнікі патруліравалі граніцу, ходзячы папарна. Адна пара ішла па цячэнню, другая ўверх, потым назад. Калі яны разыходзіліся, то зручны быў момант у 10 хвілін, калі можна было на вуду налавіць рыбы. Вудоўе рабілі з арэху, кручкі рабілі з дроту, а лесу рабілі з конскага хваста. Ужо зналі, які конь спакайнейшы, каб не даў азадкам, дык у яго і рвалі па адной валасінцы. Хадзілі на рыбалку толькі хлопцы да 14 лет, бо старэйшым маглі выпісаць мандат – аштрафаваць. Хадзілі толькі па двое, каб адзін лавіў, а другі назіраў навокал. Але дзе там, у азарце абодва глядзелі на паплавок, пра тое, як цёк час, забываліся адразу – гэдак клявала. Раптам – жалнер хваць за вухо! Біць крэпка не білі. Некаторые з каравульных былі злёйшымі, дык білі і па срацэ, і дубцом, і рукой, другія дабрэйшыя – толькі болі ругаліся, але ўсе дзёрлі за вушы. Рыбу палякі канфіскоўвалі заўсёды сабе, вуды калі-некалі і аддавалі. Ля нашай вёскі неблагія пагранічнікі былі, а вось у Камене дык па двум падлеткам страляць пачалі. Уцякалі яны, дык аднаго ранілі, другога забілі.
Са стражнікамі ў Бакуньках