Скачать книгу

абедзвюма рукамі схапіў аголеныя дзявочыя грудзі, сціснуў моцна, аж скрывілася ад болю Людміла, і загадаў: – Уставай. Збірайся, заўтра паедзеш са мной. Да маці.

      Калі б ён зазірнуў у Людміліны вочы, ён пабачыў бы там страх – ужо сапраўдны жаноцкі страх.

      3

      Але раніцай Генадзь змяніў намер: ён не павінен браць Людмілу з сабой. Паўночы ён думаў над бабулінымі словамі. Найперш – пра знакі. Людміла – гэта знак ці не? Бо і ў першым разе, і ў другім яна, Людміла, сапраўды падвяла яго пад тую рысу, за якой раптам настала прасвятленне памяці. Дык яна – знак?

      Але куды яна можа паклікаць? Трэба ісці за знакам, ён жа добра ўсё зразумеў: ісці за знакам, яго паклічуць! Не, яна не знак. Яна памагла ўспомніць – і роля яе выкананая. У кожнага свая роля.

      Прапанавалі застацца на прадпрыемстве… Не, там няма знаку, там маці паспрыяла, пабегала… От жа дзіўна: ніякай пасады ў яе не было, ніякай значнасці, а гэтулькі ў яе знаёмых, гэтулькі людзей ёй заўсёды былі абавязаныя, хоць па самых нязначных дробязях, але ж абавязаныя. І яна сама заўсёды кідалася кожнаму ў нечым дапамагаць, сама, ніхто яе часцей за ўсё не прасіў.

      Не, маці – не знак, відавочна. Маці… маці не дала даслухаць бабу! Добра, ён запытае…

      Людміла ўспрыняла яго пастанову ехаць аднаму амаль без эмоцыяў. Здаецца, яна здагадалася, што Генадзь збіраўся ў дарогу зусім не затым, каб пазнаёміць яе з роднымі.

      Генадзь упярод патэлефанаваў, сказаў, што выязджае, каб маці была дома. Чаго, не сказаў. “Прыеду – скажу.” Ён збіраўся: складаў у пакет зробленыя Людмілай канапкі, тэрмас з гарачай кавай, старыя красоўкі, ношаную куртку-плашчоўку. Людміла нічога не пыталася – яна сама была адным вялікім пытальнікам пасля слоў: “Чаго яшчэ трэба”.

      А Генадзь адчуваў сябе… шчаслівым. Можа, тое і не было шчасцем, але якое яно, шчасце, калі ты вось толькі цяпер, першы раз у сваім жыцці нешта робіш таму, што менавіта табе трэба? Гэта было неверагодным пачуццём: яно поўніла і п’яніла, Генадзь быў шчасліва-ўзбуджаны і ўвесь падабраны, справавіты. Менавіта з такім настроем і пачынаюць вялікія, значныя справы, думаў ён пра сябе, пра свой стан. Колькі ён пражыў, а ніколі нічога не рабіў адмыслова для сябе. Ён плыў з вадою? Так, ён плыў, вада несла яго, але ён сам падграбаў пакрысе да зручнага яму берага, сам ціхенька адпіхваў тое смецце і трэскі, што несла вада, ашчаджаў сябе ад чужых эмоцыяў, непатрэбных знаёмстваў, неабавязковых сустрэч. Не выходзіла адштурхнуць нешта – ён прытарможваў, каб плынь панесла далей той чужы яму вэрхал турбот і неспакою.

      І ён слушна рабіў! Слушна, бо не было яму знака, яго і не магло быць, бо ён не ведаў тады пра знак. Каб быў знак, каб прыйшоў ягоны час – ён бы ўспомніў раней бабулю… Але цяпер прыйшоў час. Праз два месяцы ён скончыць універсітэт, ён – цалкам забяспечаны, ён – на старце. І менавіта цяпер бабуля адтуль падказвае: пара.

      Пяць гадзін дарогі не змаглі ні стаміць Генадзя, ні патушыць ранішняга ўзбуджэння. Маці чакала яго ля дома: нечакана маленькая ростам, адзетая па-простаму, па-вясковаму, сівая зусім. У выцвілай лёгкай хусцінцы, завязанай ззаду, за вушамі, яна была непрыгожай і чужой.

      Маці

Скачать книгу