Скачать книгу

забірае ў сябе маленькага Генадзя, ён не можа працівіцца яму, не можа выдрацца. Ён адгукаецца на голас. Так, ён разумее, што ён – маленькі, што на ложку яго бабуля. Ён ужо даўно чуў яе крыкі, яго праганялі з пакойчыка, забаранялі ісці на другую палову дома, ён мусіць спаць у пуні, там смачна пахне сена і ўначы шумна дыхае карова, а яму карцела… Не, не проста карцела – яго цягнуў, ім кіраваў, яго заварожваў сваёй нечалавечнасцю бабульчын жудасны крык.

      Ён незаўважна прашмыгнуў – і вось схаваўся, глядзіць і слухае. Голас гучыць як нейкі загад яму, Генадзю. Ён нешта павінен зрабіць, ён адчувае гэта. Але ён нічога не будзе рабіць, бо цяпер ён скаваны жудасцю, не чуе нават, як б’ецца ягонае сэрца. Ён не чуе сябе – ён нібыта не тут, яго няма, яму сніцца…

      – Цімафей прыйдзе, няхай разбірае столь… Ага, нічога не будзе, не памрэ, трэба разбіраць… Во сабрала сабе клунак у дарогу… Не грашыце, бабы, няведама, як самым паміраць… Ага, а хіба ніхто не ведае, што Дунька вырабляла… – чуе Генадзь у кароткай пярэрве між крыкамі. Яго бабулю завуць Дунькай. Цімафей – гэта яго бацька, дужы, страшны…

      Здаецца, мінае шмат часу.

      Бабуля Дунька на ложку зноў крычыць, не спыняючыся, нібы і не яна крычыць, а проста дыхае нехта з нутра ў яе – вялікі і невядомы, сіпаты, і дыханне ягонае такое гучнае, працяжнае: аыы-аыы-аыы. На крык не звяртаюць увагі. Прыходзяць нейкія людзі, Генадзь бачыць вялікія ногі ў растаптаных кірзавых ботах, пад якімі гнуцца масніцы. На бабулю кладуць прасціну ў жоўтыя кветкі.

      Потым Генадзь чуе, як над галавой нехта ходзіць, вошкаецца. Ён чакае са страхам, што на яго зараз усё абрынецца, але гук змяшчаецца ўбок. І раптам у паўзмрок пакойчыка падае нязыркае святло – у столі з’яўлецца вузкая і доўгая дзірка, акурат над ложкам.

      – Яшчэ адну дошку вымайце, хлопцы, – чуецца жаночы голас. – Каб прайшла вольна.

      Дзірка пашыраецца.

      Цяпер Генадзь бы прыкаваны да грубкі, ён намагаецца зліцца з ёй, бо халадзее ад думкі, што яго пабачаць і прагоняць. Цяпер жа павінна быць самае галоўнае, самае-самае…

      Праходзяць хвіліны… Час цягнецца, ён амаль фізічна адчуваецца – густы, з пылам, што вісіць у слупе дзённага святла над ложкам, адзінкамі часу ёсць крыкі з-пад прасціны, на якую нацерушылася смецця:

      – А-а-ы! А-а-ы!

      – Цімафей, рэж страху… Не адыдзе яна…

      Згары праз вузкую дзірку ў столі сыплецца саламяная церуха, а потым адтуль б’е сноп сапраўднага дзённага святла.

      Знікае жоўтая матэрыя. На тонкую маршчыністую скуру старых грудзей падае паласа святла.

      І адгукаючыся на святло пачынае біцца на сваім ложку старэчае прывязанае цела, заходзіцца крыкам болю і роспачы, працяглымі стогнамі.

      – Адыходзіць, канчаецца… Божа-Божа, во як пакутуе… А як Маньцы свая карова цыцку прабіла рогам і рэбры паламала – той не балела? А дзеці без малака сярод зімы засталіся? А Варка, ці памятаеце, бабы, як той клуначак падняла на двары, дык пальцы рук так скруціла, што крыкам крычала, тыдзень карову не даіла, і дзеці хлеб у рот клалі і ваду падносілі. Во, кінула забаўку была. А

Скачать книгу