Скачать книгу

каленямі. Можа, крышку велікаватыя, але дужа прывабныя грудзі цяпер спакусліва выглядалі ці то з глыбокага выразу цішоткі, ці то з-за расшпіленых гузікаў блюзкі. Яна пабыла ў салоне – прафесійны макіяж разам з новай фрызурай да непазнавальнасці змянілі яе твар. Колішні “хвост” пераўтварыўся ў модную стрыжку, валасы змянілі невыразны цёмна-русы колер на яркі каштанавы. У яе хадзе і паставе з’явіліся плаўнасць рухаў, адкрытасць, а з імі – прывабнасць і нават больш: тое, што мужчыны называюць “сэксапільнасцю”. Цяпер яна зусім не нагадвала тую сціплую, безгустоўную вяскоўку. Што праўда, яна не дэманстравала свае дачыненні з Генадзем ва ўніверсітэце. Але і ў вочы, і за спінай Генадзь чуў галасы захаплення не так ёй, як ім: “Ты глядзі, што зрабіў з калгасніцы…”. Гэта грэла. Генадзь і сам заўважыў, як зусім па-іншаму стаў выглядаць і Людмілін твар – яго асвячала нейкае нутраное святло сваёй асабістай значнасці і… шчасця.

      Аднак, хоць Генадзь і адносіў змены на свой асабісты рахунак, пакідаў і мажлівасць для трывіяльнага разліку самой Людмілы: вельмі магло быць, што яна здумала, быццам мае шанцы застацца ў Генадзевай кватэры сапраўднай жонкай, скарыстоўваючы сваю пекнату і паслужлівасць. Мажлівасць такіх практычных планаў не засмучала Генадзя – ён іх разумеў і прымаў. Але пасміхаўся ў думках: прапісваць Людмілу ён не збіраўся, апрача таго, кватэру маці аформіла як падарунак сыну, так што хвалявацца не было падстаў: калі хочаш ён мог вышпурнуць дзяўчыну з кватэры.

      Але пакуль што – няхай будзе. Яна цалкам адпавядала уяўленню добрай жанчыны з барадатага анекдота: гаспадыня на кухні, каралева на людзях, прастытутка ў ложку. І, да ўсяго, служка ў кватэры – Людміла ўжо праз два тыдні іх супольнага жыцця незаўважна для самога Генадзя цалкам узяла на сябе ўсе хатнія абавязкі. Генадзь быў здаволены, з ёй было яшчэ бестурботней, чым раней з маці, да таго яна была яшчэ і жанчына ў ягоны ложак.

      2

      Менавіта праз машыну і Людмілу ў ёй, у Генадзева жыццё ўварваўся першы ўсвядомлены кавалак памяці маленства.

      Быў травень, гарачы, выбуховы, у квецені і зеляніне. Людміла папрасіла-прапанавала: з’ездзіць на гарадское возера – немажліва сядзець у кватэры ў такую гарачыню. Генадзь згадзіўся. На момант у яго ў галаве бліснула думка пра тое, што пляж – выдатнае месца для знаёмства. Вось паедзе, можа, сустрэне каго… цікавейшага. Бо Людміла, калі шчыра, пачынала яму не тое што надакучаць, а рабіцца прэснай. Карцела прайсці яшчэ раз гэтым шляхам заваявання, адкрыцця новага цела, новых (павінны ж быць) пачуццяў.

      Аднак, з задавальненнем для сябе, Генадзь мусіў прызнаць, што на пляжы яго Людміла выйгравала ўва ўсіх жанчын і дзяўчат: акуратныя, цудоўнай формы сцёгны, як пляшачкі лыткі, аніводнай складкі тлушчу на жываце… Генадзь глядзеў на чужыя жаночыя фігуры з непрыемным адкрыццём: ён і не падазраваў, што гэтулькі жанчын маюць нізка апушчаны азадак, ці то кавалерыйскай формы сцёгны, худыя, або тоўстыя ў лытках ногі, непрыгожую паверхню скуры, а то і скулкі на

Скачать книгу