ТОП просматриваемых книг сайта:
Шал (зборнік). Юры Станкевіч
Читать онлайн.Название Шал (зборнік)
Год выпуска 2012
isbn 978-985-6906-88-9
Автор произведения Юры Станкевіч
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Другі фронт мастацтваў
Издательство Электронная книгарня
ноччу валовіч амаль не спаў. раніцай запатрабаваў адвесці яго да лекара. адмовіўся ад ежы. але просьбу яго пакінулі без увагі. дзверы на ўваход і на выхад былі без ручак. як ён заўважыў, медыкусы іх адчынялі маючы кожны свой ключ. прайшоў дзень. і яшчэ адна ноч. адзін са знаёмых санітараў даўно змяніўся. той, хто яго замяніў, быў даволі нягеглы. і валовіч задумаў уцёкі. чакаў зручнага моманту. які, урэшце, і наступіў. нягеглы санітар зайшоў у бокс. па нейкіх сваіх справах. валовіч паклікаў яго:
– хадзіце сюды! ёсць пытанне!
той падышоў усутыч. і схіліў да валовіча, які сядзеў на ложку, незадаволены твар. гэта быў, на выгляд, вясковы мужычок. яшчэ малады. які аддаў перавагу працы ў калгасе. на карысць лякарні. валовіч кульнуў яго долу. запіхнуў у рот рушнік. другім звязаў ногі. трэці паслужліва перадалі яму «распісаныя». якія па-звычцы гулялі ў карты. але з такой нагоды адразу кінулі. валовіч звязаў санітару і рукі. папярэдне сцягнуўшы з таго халат. і каўпак. за ім з жахам назіралі. валовіч апрануў халат, насунуў каўпак. і знайшоў у кішэні ключ ад дзвярэй. пасля чаго ўпэўнена выйшаў вонкі. спусціўся па лесвіцы. і апынуўся на падворку. дзе бадзяліся хворыя з іншых карпусоў. прабягалі медсёстры. ніхто не звяртаў на яго ўвагі. і валовіч скіраваў да брамы. якая была расчынена. за ёй зняў з сябе халат і каўпак. усё кінуў у кусты. і рушыў да аўтобуснага прыпынку.
нейкі час ён стаяў. у чаканні аўтобуса. а потым стома ўзяла сваё. і ён сеў на лаўку. купка жанчын побач абмяркоўвала нешта сваё. «ду-ду-ду-бубу-бу», – аднастайна гудзелі іх галасы. валовіч заплюшчыў вочы. слабы ветрык ціха абвяваў яму твар.
– бон жур, таварыш напалеон!
жорсткая рука лягла яму на плячо. трое санітараў атачылі яго. з усіх бакоў. насцярожана назіралі. адзін – з тых самых старых знаёмых. з набітымі касцяшкамі рук. – пэўна, займаецца ўсходнімі адзінаборствамі. – падумаў валовіч.
– і вам таго ж, – адказаў ён.
санітары злосна пераглянуліся. акрамя студэнтаадзінаборцы. той па-змоўніцку ўсміхнуўся валовічу. і весела прапанаваў:
– пайшлі, таварыш напалеон. у хату!
8
прайшлі суткі. а потым яшчэ адны. пасля чаго валовіча нечакана павялі. у кабінет лекара. той на гэты раз быў без халата. у легкадумнай тэнісцы. лысіна яго набыла меднае адценне. – пэўна, ад сонца, – вяла падумаў валовіч. лекар нечакана працягнуў яму руку. і прапанаваў сесці.
– сядайце! мяне завуць васіль сцяпанавіч.
– сказаў ён. кіўнуўшы на крэсла. і працягнуў:
– ну вы і напракудзілі. у маім аддзяленні ўпершыню такое. праўда, і я тут не так ужо і даўно…
валовіч