ТОП просматриваемых книг сайта:
Шал (зборнік). Юры Станкевіч
Читать онлайн.Название Шал (зборнік)
Год выпуска 2012
isbn 978-985-6906-88-9
Автор произведения Юры Станкевіч
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Другі фронт мастацтваў
Издательство Электронная книгарня
Іван Шашкоў скрыгатнуў зубамі. Ён нібы спрачаўся з безгалосым і нябачным апанентам. Увогуле, чаго я так расхваляваўся? Я проста не ў гуморы. Урэшце мяне ацэньваюць іншыя, а тое, што «мерка ў нас саміх», дык гэта яшчэ трэба даказаць.
Ён успомніў, як часам запрашаў да сябе ў майстэрню такіх самых, як і ён, – масцітых, і як яны разглядвалі яго чарговыя работы, ківалі галовамі – добра, што ж, вельмі добра! Як адзін з іх, Радкевіч, мажны, гаматны, нібы гарбуз, і падобны да барца сумо, вымаўляў напышліва па латыні: «Мастацтва вечнае – жыццё кароткае», – глыбакадумна ківаў галавой. – О, гэта геніяльна!» – а сам скоса зазіраў у суседні пакойчык – там ужо быў накрыты з такой нагоды стол. «Ці былі яны шчырыя?» – падумаў ён цяпер.
У яго была рэпутацыя сябра маладых, але ён успомніў, што на саветах яго ўсё часцей цягнула ўчыніць «зацір» якому-небудзь чарговаму наіўнаму і нецярпліваму, які хацеў хутка дабіцца таго, на што ў яго былі патрачаны многія гады, успомніў, як інтрыгаваў супраць іншых і як тыя інтрыгавалі і пабойваліся яго.
Ён падумаў раптам аб тым, што ў яго няма ніводнага вартага вучня, і аб тым, як аднойчы, праходзячы па фае Дома мастацтваў, пачуў услед сабе словы «плагіятчык» і «мазіла» і яшчэ адно слова, кінутае адным з іх, маладых – той вярнуўся з Афганістана, удзельнічаў у баях і таму тут стаў «аўтарытэтам» і да таго ж таксама апантаным цяпер нацыянальнай ідэяй, – слова, якое ён пастараўся выкрасліць з памяці.
Была ўжо ноч, а ён усё не мог супакоіцца. Паціраючы грудзі (пэўна падняўся ціск), ён падышоў да люстэрка на сцяне. Ён убачыў сухі, маршчыністы твар з сівенькай бародкай клінцом. Цёмныя старэчыя вочы глядзелі на яго няўпэўнена і ледзь не спалохана.
Цяпер ён угаворваў самога сябе, што гэта ўсё нервы. Апошні час ён шмат працаваў і проста стаміўся. Былі ж у яго ўзлёты, былі персанальныя выставы, быў і поспех і добрыя заробкі.
Ён лёг на сваю жалезную, салдацкую койку і ўтаропіўся ў столь. Нешта сціскала ў грудзях. Ён адчуваў, што яму дрэнна. Пазваць гаспадыню? Але ж позна, ды яна і не пачуе, бо яе дом далёка ад гэтай былой лазні.
Раптам