Скачать книгу

аддзячыла яму пацалункам у вусны.

      Іншыя дзяўчаты роблена ўсміхаліся, часцей прыхарошваліся ля люстэрка і ўвогуле рабілі выгляд, быццам усё гэта іх мала кранае, але раз-пораз спакваля кідалі на Еву красамоўныя, нядобрыя позіркі. Бадай, у кожнай кампаніі адна з усіх дзяўчат ці ў сілу большай прыгажосці, прыцягальнасці для мужчын, ці якіх іншых здольнасцяў, нават не будучы сцервай альбо авантурысткай, заўсёды вызначаецца на першы план, а іншыя імкнуцца не прызнаваць гэтага і нават разбурыць агульнае ўражанне. Так было і цяпер.

      Студэнт Стась – высокі хударлявы юнак з доўгім, вузкім тварам і, насуперак усяму, амаль цвярозы, глядзеў на ўвесь гэты, як ён лічыў, балаган халоднымі шэрымі вачыма, якія ўсё прыкмячалі і нічога не пакідалі па-за ўвагай.

      Ён увогуле ўжываў спіртное па абставінах. Не таму, што яго арганізм не выносіў алкаголю, а па той простай прычыне, якая глыбока прыхавалася ў яго натуры: Стась быў халодны, абачлівы малады чалавек, які разлічваў усё да дробязяў і ніколі не даваў волі эмоцыям.

      Так і цяпер. Ён паназіраў з кута за тым, як віруе вечарына, знерухомеў на некалькі секунд у агульным тлуме і слупах тытунёвага дыму – думаў.

      Потым ён зайшоў у пусты пакойчык, знайшоў тэлефон, зняў слухаўку, набраў нумар і сказаў напаўголасу:

      – Стары, прывет. Выручай. Сітуацыя простая: дзесьці праз гадзіну я буду ў цябе з адной герл. Трэба дах на энны час. Аддзячу, анягож.

      У слухаўцы запанавала непрацяглая паўза, а потым голас (Стась званіў свайму сябру, які часова жыў адзін у двухпакаёвай кватэры) адказаў:

      – Вязі тады дваіх, і на маю долю. А то разбудзіш дарэмна пасярод ночы. І выпіць захапі. А то ў мяне пуста.

      І сябра, пасмейваючыся, пачаў расказваць Стасю нейкую лухту: як у вёсцы, праз якую правялі чыгунку і пусцілі рух, рэзка ўзрос прырост насельніцтва, а справа была ў тым, даводзіў ён, што людзей сярод ночы будзілі цягнікі. Стась ведаў, што сябра ніколі не жыў ні ў якой вёсцы, увогуле расказваў яму нейкі няўдалы варыянт анекдота, але цярпеў. Урэшце ў слухаўцы змоўкла, і Стась таропка сказаў «чакай» і кінуў яе на рычаг.

      Еву, між тым, заносіла. Яна выпіла яшчэ шампанскага, схапіла гітару і заспявала нешта ў стылі панк-року, падробліваючыся пад вядомую спявачку. Хлопцы шчодра ўзнагародзілі яе апладысментамі і адабральнымі воклікамі. Дзяўчаты прамаўчалі, красамоўна крывячы вусны і раз-пораз пераглядваючыся. Двое з іх, якія прыйшлі сюды з Андрэем і Міхасём, пашапталіся ў куце, а потым дэманстратыўна апрануліся і, выклікаўшы таксі, з’ехалі.

      Тым не менш, вечарынка ўсё яшчэ працягвалася. Андрэй выклікаў Міхася за дзверы і прапанаваў таму пакінуць Еву ў спакоі. Міхась не згаджаўся.

      – Разбярэмся рэальна, – урэшце прапанаваў Андрэй, – кінем, скажам так, жэрабя.

      Ён вынуў запалкі, аддзяліў дзве, адну пераламаў напалам і заціснуў у руцэ.

      – Выцягнеш даўжэйшую – дык ты праводзіш дзяўчыну.

      – Цягнуць твае трэскі не збіраюся. Яна і без таго са мной пойдзе.

      – Гэта яшчэ чаму?

      – А

Скачать книгу