Скачать книгу

рукапісныя мемуары вялікакняжацкіх целаахоўнікаў ды іх інструктараў) апісваецца сцэна з гаспадарскага палявання ў Белавежскай пушчы. Вялікі князь Вітаўт, упаляваўшы за дзень пяцёх зуброў, ладзіў на вялізнай лясной паляне імправізаваны банкет для ўсяе прысутнае браціі. У ёмістых чопах гатаваўся слаўны крупнік – гарачы хмельны напой на мёдзе і духмяных травах. Почат (то бок світа) усяляк пацяшаўся ў скоках і песнях. У гэты момант і прыляцеў бацян-фенікс. Дамо слова сведку: «Мы караимы спратов не поискивали, бо ж долг пред князьством великим литовским имали господаря славного от всякой холеры ослонити. То и обуступавали восемью Витовта, а еще пятех на плечи тых восьми постали. И было то, яко намет, мечами навонки ощепереный. Бухтян же не глянул ани до почату, ани до мяса жубрынаго, а як поземлился, ик крупнику пошибовал неуклюдне и, од смаги своей дикий, чан з гестым трункем до дна спорожнил, дуду у дудоря отнял, играти пробуючы, но од хмельной той утехи ся пал невомнози долу и тризнил през сон, песни вояцкие литовския ненадобне кривляючы».[15]

Птушку на просьбу Вітаўта так і пакінулі на паляне, а самі перабраліся на іншае месца. Караімы змаўчалі, але акурат з тых часоў колькі феніксаў прыручылі для дзяржаўных патрэбаў. Недалёка ад Вільні быў зладжаны адмысловы гадавальнік. Чарада феніксаў у небе над сталіцай Вялікага Княства адлюстравана на гравюры ва «Універсальнай хроніцы» Себастыяна Мюнстэра (Базэль,1545). У 1579 г., калі войскі Рэчы Паспалітай пад загадам Сцяпана Батуры вызвалялі ад маскоўскага непрыяцеля Полацак, «дождж і непагода ўвесь час дапамагалі асаджаным так, што просты жаўнер прыпісваў гэта якім-небудзь чарам…». Таму пастанавілі выкарыстаць феніксаў для разгону хмараў. «Кароль загадаў, каб баявыя птахі ляцелі да полацкіх сцен і не адляталі да тых часоў, пакуль апошняя хмурынка не растане ў нябёсах», – паведамляе каралёў сакратар Райнгольд Гайдэнштайн.[16] У гаспадарыча Ўладзіслава Вазы быў свой персанальны фенікс (personal phaenix). Ён узяў яго з сабою ў 1610 г. на сакрэтную экскурсію да Масквы, калі сам у выніку геапалітычнага поспеху атачэння свайго бацькі быў пасаджаны на тамтэйшы вялікакняскі сталец. Пражыла птушка менш, чым Уладзіславу давялося ўладарыць Маскоўшчынай, бо баяры спаілі яе гарэлкай. «Слабовата есть королевская птица, коль нас перепити не в силах», – цынічна заяўляў адзін з вінаватых у тым злачынстве Фядотка Марозаў.[17]

Паказальна, што за часы ваеннага ліхалецця сярэдзіны XVII ст. феніксы, незадзейнічаныя ў дзяржаўнай службе, упорыста спрабавалі трымацца нейтралітэту. Здаралася так, што птушкі рабіліся ахвярамі ўсіх бакоў тагачаснага канфлікту. У жніўні 1654 г. пад Шкловам дзесяць маскавітаў пулялі ў фенікса з ручніцаў, прымаўляючы: «На кой ляд ты здеся кружишь? Коль не имаеш второй головы, то мы тебе сим часом первую твою открутим».[18] Троху раней, улетку 1649 г., нехта Рафал Крок загадаў служкам, каб злоўленаму ў сіло бацяну «сто пятдясят прутов прописали, поелику сей мужикам на украйну до Хмеля летати помогал».[19] Дзеля справядлівасці трэба адцеміць, што потым сам распараджальнік быў

Скачать книгу

15

Дневники караимов: [Рукапіс Публічнай бібліятэкі Буэнас-Айрэсу. Інв. № 1506–1410.] Сшытак 10. С. 140.

16

Гайдэнштайн Р. Над Полацкам ізноў дажджы: Фрагмэнты ўспамінаў. Рэгенсбург, 1946. С. 8.

17

Сношения с Польшей. Цэнтральны дзяржаўны архіў старажытных актаў (Масква). Ф. 79-біс. Воп. 1. Спр. 86. Арк. 31.

18

Цыт. паводле: Цьвін Л. Начырк з гісторыі беларуска-маскоўскіх дачыненьняў цягам XVI—ХVIII стст. Чыкага, 1975. Б. 75.

19

Литовская метрика. Книга публичных дел // Русская историческая библиотека. Юрьев, 1914. Т. XXX. Ч. 2. Столбец 681.