Скачать книгу

горле. “Зачали его императорское величество кашлять зело, – распавядае ў сваім дзённіку адзін з тагачасных целаахоўнікаў цара Мікіта Павелін, – вплоть до того страшен был кашель оный, иже пришлося Петра Алексеича скамеечкой дубовой по спине звездошити”. Угневаны імператар зараз жа загадаў зніштажаць, дзе патрапяцца, агародчыкі ківі. А потым наагул запавеціў рабіць гэта ж і сваім наступнікам.

      Пераемнікі Пятра старанна выконвалі ягоны наказ, змагаючыся з “чертовой ягодой подземной, коя из литвина богатыря лихого творит”. Таму пасля падзелаў Рэчы Паспалітай на беларускіх абшарах разам з руйнаваннем замкаў ды земляных умацаванняў адбывалася разбурэнне ўсяго, што толькі магло нагадаць расійцам пра тую ягаду. Калі за часы Аляксандра І апамяталіся, захацеўшы частавацца таннымі беларускімі пладамі ківі, было ўжо надта позна ратаваць справу. Даўняя галіна беларускае гаспадаркі спыніла сваё існаванне. І толькі спарадычна народная памяць давала знаць пра ківі. У адным са спісаў “Энеіды навыварат” упамінаюцца “мязгі і ківі рашаты”. У 1857 г. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у лісце да Ўладзіслава Сыракомлі хваліўся, што сканчае новую вершаваную аповесць “Век з ківі векаваць”. Лёс гэтага твора невядомы. Пэўную інфармацыю ўжо за савецкім часам меў Вацлаў Ластоўскі. У 1927 г. ён прапанаваў увесці ў кампазіцыю новага герба БССР заміж канюшыны ягады ківі. Але нават такая памяркоўная прапанова, бо рэальна Ластоўскі хацеў бачыць гербам Беларусі “Пагоню”, была адхілена як контррэвалюцыйная і нацыяналістычная.

      Гісторыя з ківі на Беларусі і сёння замоўчваецца. Толькі гурт N.R.M у 1996 г. голасам Лявона Вольскага з горыччу адцеміў: “У нашай краіне няма бананаў і ківі” (слухай “Песню падземных жыхароў”). Дык давайце ж, спажываючы ківі, штораз нагадваць сабе і сваім субяседнікам пра беларускую традыцыю гэтай прыўкраснай ягадкі!

2003 г.

      Зямля пад крыламі Фенікса

      У самы чад кіравання ў Грэцыі рэжыму «чорных палкоўнікаў» (1970 г.) археолаг Мікас Тэлемакас у часе раскопак пад г. Касторыя выявіў фрагменты рукапісу II ст. да н. э. Пры бліжэйшым азнаямленні высветлілася, што гэта ўрыўкі няведамай паэмы, якая паслужыла ўзорам для рымскага паэта Авідыя ў яго «Метамарфозах». Першаўзор у пэўных момантах размінаўся з класічным тэкстам. Спаміж гэткіх розмінаў было і ўдакладненне легенды пра птушку фенікс. Калі ў Авідыя рабілася адно цьмяная намінка на асірыйскі радавод гэтай птушкі, то ў грэцкім тэксце радзіма феніксаў лакалізуецца зусім у іншых мясцінах:

      «Фенікс» яго асірыйцы завуць, а ў Неўрыдзе ваўчынай,

      Дзе Барысфен і Нірэя плывуць, называюць «бацянам» (βατςαυ).

      Любіць не хлеб ці траву – фіміям ды бярозавік трушчыць,

      Дык жа паўтысячы год пражыве й не самлее. Прад сконам

      Віць пачынае гняздо, напаўняючы нардам і мёдам,

      Каб загарэцца пасля ў дабрапахах, паслей жа зняцейку

      З попелу ўзняцца, паўстаць – Ані лыс! – і зляцець на радзіму.[1]

(пераклад

Скачать книгу


<p>1</p>

Погибшие открытия: Хрестоматия утраченных литературных находок. Екатеринбург, 1999. С. 12–13.