Скачать книгу

Міхал Мацкевіч, пераймаючы Караля Радзівіла ўсталяваў у адной з залаў свайго палаца (на Полаччыне) замест звыклай усім столі акварыумы, куды між іншым памясціў і паланёную рыбу-кіт. Як апавядае ў сваім “Аксамітным дыярыюшы” нехта Стэфан Спелаборак, 22 чэрвеня 1771 г. падчас “рэдуты” (баль-маскарад) выдарылася трагедыя: “Маючы кансаляцыю ў танцах і гульнях, ніхто не меў прэтэкстаў да апрахензіі. Таму жадны чалавек не звізыяваў, што столя дэтэрмінаваныя трэшчыны трыбутавала, а после саўсім дэструктуравалася. Аскалепкі і рыбная жыўнасць з magna aqua хлынулі на галовы ўсяе рэдуты. Мо’ абышлося б малым неўкантэнтаваннем, каб не велярыб, які многіх вагою цела спрэсаваў, а шчэ слізгацеў у агульным тумульце ды хапаў зяпай кажнага, не знаючы дыфэрэнцыі. Спэктаваць гэтую карціну дызграцыі і крывавага рэсантымэнту не можна было без авэрсіі і ўвадначас кумпасіі да бедных афяраў”.

      Васямнаццатае стагоддзе для Беларусі сканчалася драматычна – даўнія супастаты па кавалачку далучалі беларускія землі да сваёй імперыі. Ішло паўстанне пад зверхнасцю Тадэя Касцюшкі. Расійскія войскі, наступаючы паўстанцам на пяты, элементарна помсцілі за ўсе свае старыя крыўды, атрыманыя ў нашай краіне. Французская газета “Le Grande Bleu” ад 25 жніўня 1794 г. распавядала сваім чытачом пра падзеі лета таго ж года на Беларусі: “Расійскія барбары працягваюць уціхамірваць прасветленых літоўскіх дзікуноў. Ля мястэчка Смаргоні адбыўся жахлівы, як для здаровага еўрапейскага глузду, інцыдэнт. Расійскія жаўнеры перакрылі рэчку Вілія грубымі сеткамі, каб вылавіць у такі спосаб нейкую тутэйшую агромністую рыбу, якой яшчэ даўнейшыя літоўскія паганцы пакланяліся і за святарную шанавалі. Рыба была жорстка сеткаю спутаная. Цэлы гарнізон вывалак яе на ўзбярэжжа, дзе без прамаруды быў зачытаны смяротны прысуд, і рыбу расстралялі за пасабленне мяцежнікам”.

      Імаверна, што падобныя дзеі адбываліся па ўсёй Беларусі, бо згадак пра рыбу-кіт у ХІХ ст. мы спатыкаем усяго з жабіны прыгаршчы. Як і раней кіт-рыбы дапамагалі свайму народу. У чэраве кіт-рыбы на Беларусь дастаўляліся забароненыя ўрадам Расійскай імперыі выданні твораў нашага слыннага земляка Адама Міцкевіча. У чарнавых накідах паэта да верша “Exegi munimentum” пра гэта ёсць непасрэдная згадка:

      …mimo carskich gróźb, na złość strażnikom ceł,

      Przemyca w Litwę kit tomiki moich dzieł.

      Цікава, што замест польскага “wieloryb” Міцкевіч свядома ўжыў беларускае слова “kit”.

      Паводле досыць няпэўных звестак (згадка у паперах Вацлава Ластоўскага успамінаў паўстанца Якуба Мікалаёнка) у чэраве нёманскай кіт-рыбы беларускія рэвалюцыйныя дэмакраты на чале з Канстанцінам Каліноўскім таілі нелегальную друкарню, сіламі каторай выдавалася “Mużyckaja Prauda” (1862–1863 гг.). Гэтыя факты не маглі застацца нязнанымі для расійскіх уладаў. Пасля задушэння паўстання 1863–1864 гг. было вырашана дашчэнту зніштожыць валадара беларускіх рэк і азёр, карыстаючы з варункаў ваеннага становішча. Усе тутэйшыя губернатары атрымалі адпаведнага кшталту цыркулярныя рэскрыпты. Аднак, баючыся народных хваляванняў з тае нагоды, расійскія ўлады маскіравалі

Скачать книгу